"Крэсовая" архітэктура Вільні #1: Žvėrynas - Zwierzyniec - Звярынец

Sep 02, 2014 17:52

UPD. Пост дапоўнены інфармацыяй ад andris_kurbskis.

Падчас нядаўняй паездкі ў Вільню мы з Наташай прайшліся па Звярынцу (літ.Žvėrynas, польск. Zwierzyniec) - раёну літоўскай сталіцы, што месціцца на правым беразе Віліі (літ. Neris). Раён гэты адносна малады, актыўна стаў забудоўвацца толькі ў канцы ХІХ ст.- пач. ХХ ст., прычым, ў асноўным, лецішчамі і рэзідэнцыямі не самых бедных жыхароў Вільні. У міжваенны час будаўніцтва тут таксама вялося, аб чым сведчаць шматлікія прыклады цаглянага функцыяналізму і драўлянага мадэрнізму, раскіданыя тут і там па раёне.

Пачну я свой расказ пра архітэктуру Звярынца як-раз такі з функцыяналізма, бо сярод забудовы раёна ў ім лягчэй за ўсё пазнаць "міжваенку". У індэфікацыі часовай прыналежнасці драўляных дамоў узнікаюць пэўныя цяжкасці, але пра гэта будзе ніжэй.

1. На тэрыторыі Жверынаса-Звярынца можна сустрэць некалькі індывідуальных "міжваенных", як у нас кажуць, катэджаў у характэрным для 1930-х гадоў стылі функцыяналізма. Такое будаўніцтва было вельмі папулярна ў Другой Рэчы Паспалітай, і прыклады яго можна пабачыць ў тым ліку і ў гарадах "Заходняй Беларусі" (гл. Брэстскі функцыяналізм, Драўляны функцыяналізм Гродна).
Функцыяналістскі катэдж на вул.Traidenio:


2. На жаль, на літоўскіх будынках я не заўважаў таблічак "каштоўнасць, ахоўваецца дзяржавай" з годам пабудовы, таму магу памыляцца ў вызначэнні перыяда пабудовы гэтага дома (добрыя людзі ў каментах, пэўна ж, выправяць мяне, калі што). Да таго ж у мяне няма на руках аэрафотаздымкаў гэтага раёна Вільні часоў Другой сусветнай, каб параўнаць з сучаснымі гуглздымкамі і вызначыць даваенныя пабудовы.


3. Яшчэ адзін асабняк у стылі функцыяналізма месціцца па вул.А.Міцкевіча:
andris_kurbskis: Вилла Яна Стеруо-Орлицкого. Архитектор Антон Форкиевич, 1936-1937


4.


5. Увогуле, на гэтай вуліцы багата функцыяналізму. Вось адміністрацыйны будынак родам з 1930-х:


6. Жылы шматкватэрнік, па выгляду гадоў 1937-1939:


7. Характэрнае для таго часу аздабленне балконаў:


8. Від з боку:


9. Насупраць гэтага месціцца такі ж просты і шэры чатырохпавярховік, але я не ўпэўнены, што ён міжваенны:


10. На перакрыжаванні вул.A.Mickevičiaus і вул.Kęstučio размешчаны такі цікавы міжваенны будынак:


11. Цяпер тут знаходзіцца дзіцячы садок, што было раней, не ведаю:


12. Асабіста мне гэты будынак паказаўся вельмі падобным на зменшаную копію вось гэтага гомельскага жылога дома ( пост пра "міжваенны" Гомель):


13. Асабліва асцякленне леснічных клетак падобна - але гэта проста такія аднолькавыя рысы канструктывізму і функцыяналізму:


14. Жылая "міжваенка" трохі далей па вул.Міцкевіча - таксама паўкруглыя рашоткі балконнай агароджы:
andris_kurbskis: Доходный дом Станисуава и Бронисуавы Банель. Архитектор Пётр Стабровски, 1938:


15. Напрыканцы гэтай вуліцы, дарэчы, размяшчаюцца жылыя дамы Саюза літоўскіх кампазітараў (арганізацыя існуе дагэтуль):
andris_kurbskis: Проект 1959 года. Построен в 1960-1966. Волокита связана с негодованием в московских кабинетах и сопротивлением со стороны советских чиновников, которые видели этот комплекс из 16 сблокированных двухэтажных вилл «буржуйским». Архитектор Чеканаускас задумал этот комплекс после поездки в Финляндию, которую организовал летом 1959 г. союз архитекторов СССР.


16. Блакаваныя дамы пабудаваны ўжо пасля вайны паводле праекта літоўскага архітэктара Вітаўтаса Чэканаўскаса (літ. Vytautas Edmundas Čekanauskas) ў 1966 годзе:


17. Чаму я пра іх пішу? Бо ў "міжваеннай" Польшчы ў 1930-я таксама часта эксперыментавалі з блакаваным малапавярховым жыллём. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба - блакаваная забудова 1930 года на вул.Olandų у Вільні (здымак гугла, я ў гэты раён пешкі яшчэ не заходзіў):


18. Але вернемся на вул.А.Міцкевіча, тут апроч функцыяналізму захавалася некалькі дамоў больш ранняга перыяду 1920-х гадоў у стылі нацыянальнага мадэрнізму (польск. styl narodowy). Напрыклад гэты двухпавярховік:
andris_kurbskis: Две рядом стоящие виллы Констанции Сволкиен и Яна Жавишы. Архитектор Даниель Розенгауз, 1930-1932:


19. Гэты таксама падобны на "міжваенку", але да канца я ў тым не ўпэўнены:


20. Дом у стылі ранняга функцыяналізму, ці пераробка старога дома пад функцыяналізм (а ў Другой Рэчы Паспалітай любілі такім займацца, як, зрэшты, і ў СССР з яго перабудовамі "дарэвалюцыёнак" пад канструктывізм):


21. Недалёка ад вул.Міцкевіча на вул.Караімаў стаіць такі надбудаваны цагляны дом з рысамі функцыяналізму:


22. Дарэчы, вуліца гэтая названая у гонар народу караімаў, які паходзіць з Крыму, і які рассяліўся па ВКЛ у часы Вітаўта (у сучаснай Літве две караімскія дыяспары знаходзяцца ў Вільні і Троках). Калі выйсці па вул.Караімаў да вул.Liubarto можна пабачыць кенэсу - храм караімскай рэлігіі, пабудаваны ў перыяд 1908-1923 гадоў:


22. Сама вул.Liubarto забудавана тыповымі "сталінкамі" ужо ў 1950-я гады:


24. Гэты від нагадаў мне вул.Маўчанскага ў Маладзечна ў раёне Гелянова:


25. Але я адхіліўся ад тэмы "польскіх домікаў":) Калі вярнуцца да "катэджаў" у стылі функцыяналізму, то ў Звярнцу яшчэ ёсць, прынамсі, два будынкі, якія выклікалі маю цікавасць. Але з імі не ўсё так проста, яны выглядаюць вельмі свежымі, нібыта пабудаванымі ў апошняе дзесяцігоддзе, хоць і стылі блізкім да 1930-х гадоў. Глядзіце самі:
andris_kurbskis: Вилла начала 90-х прошлого века, свеже перекрашена.


26. Калі я не памыляюся, і дамы сучасныя, то застаецца толькі выказаць павагу тым людзям, у якіх ёсць не толькі вялікія грошы (нагадаю, Звярынец далёка не самы танны раён), але і добры архітэктурны густ:
andris_kurbskis: До недавнего времени на этом месте стоял типовой советский кипичный коттедж примерно 1959 г. потройки. Вилла современная.


27. Дарэчы, і прыватны медыцынскі цэнтр у Звярынцы пабудавалі з аглядкай на стылістыку 1930-х:


28. З функцыяналізмам усё. Але хапае ў Звярынцу і іншых асабнякоў, якія выклікаюць у мяне падазрэнні ў "міжваеннасці". Напрыклад, домікі такога кшталту адначасова падобныя на індывідуальныя дамы для спецыялістаў высокага рангу пасляваеннага СССР і на міжваенныя "крэсовыя" катэджы:


29. Абодва будынкі знаходзяцца на вул.Poškos:


30. Пра наступны тып асабнякоў можна таксама дваіста сказаць, што гэта магчыма дарэвалюцыйныя лецішчы, ці жыллё для польскіх "асаднікаў" 1920-х гадоў:


31. Такая вось замінка. Вул.Latvių:


32. Будынак матэрыялам і стылем падобны на міжваенную забудову ў Гальшанах:


33. Яшчэ адзін дом з светлай цэглы, але з больш складаным аздабленнем фасада, напэўна ён усё-ткі "дарэвалюцыйны":


34. Апроч асабнякоў, ёсць у Звярынцы і шматкватэрныя дамы, якія пабудаваны паводле тыповых праектаў 1920-х гадоў. Першы на вул.Poškos:


35. Другі на вул.Kęstučio:


36. Ён жа. Адваротны фасад:


37. На вул.Pušų ёсць тры аднолькавых тыповых двухпавярховых дамка з вежачкамі па цэнтру:


38. Мяркую, што яны пасляваенныя (фотка гугла):


39. Апошні цагляны магчыма "міжваенны" домік і пераходзім да драўлянага дойлідства:


40. Драўляных дамоў у Звярынцу шмат і вызначыць, якія з іх належаць да "міжваеннага" перыяду, а якія да "дарэвалюцыйнага", даволі цяжка. Частка драўляных пабудоў узведзена паводле тыповых праектаў - вось прыкладам дамы аднаго тыпу:


41. Хутчэй за ўсё пабудовы міжваенныя, але я магу памыляцца:


42. Падобных дамоў у Звярынцу шмат:


43.


44.


45. Сайдынгавая хвароба не абмінула і гэты край:(


46. Падобны дом з брандмуром:


47. Дамы трохі іншага тыпу, але таксама падобныя. Магчыма ўсе яны пабудаваныя да 1917 года:


48.


49.


50.


51.


52. Але ёсць у гэтым раёне пару дамкоў, якія сумневу ў "міжваеннасці" у мяне не выклікаюць. Вось тыповы так званы "закапанскі стыль" (нацыянальны мадэрнізм):


53. Домік на вул.Kęstučio:


54. Скрыты ў ценю дом з "сонцам" над ганкам:


55. Гэты таксама падобны:


56. А гэты подобны на адфігачаны да непазнавальнасці "закапанскі" домік паводле праекту архітэктара Ю.Клоса:


57. Параўнайце з домікам з Глыбокага:


58. Нешта падобнае на драўляны функцыяналізм:


59. Вось яшчэ адзін падобны, але я не ўпэўнены, што гэта "міжваенка", надта сучасна ён выглядае (можа проста рамонт быў якасны):


60. На развітанне домік з "карчом" з 18-га карчэпаста:)

дамы шэраговыя / domy szeregowe, асабняк / dom wolnostojący, vilnius, закапанскі стыль / styl narodowy, жылы дом / dom mieszkaniowy, vilniaus apskritis, функцыяналізм, сучасны фотаздымак, драўлянае дойлідства

Previous post Next post
Up