Dec 17, 2011 22:50
- Сто дваццаць год - цудоўнейшая дата, -
Сказаў культурны дзеяч вінавата.
- Ён голас Беларусі ды сумленне, -
Сказаў другі, запалены натхненнем.
- Паставім бюст!
- Не, лепш адкрыем помнік!
- Абраных вершаў выдадзім мы томік!
- А я..
- А мы..
- За гэта я бяруся!
Святкуюць дату ўсе на Беларусі...
Падыме шклянку шчырая Радзіма
У гонар Багдановіча Максіма,
Але забыла Беларусь, на гора,
Пра тое, што пісаў паэт у творах.
Стихи на беларусском языке