Лепш трымаць абодва франты))) Каб паляпшаць сытуацыю ў ахове рыбнага багацьця, патрэбен вялікі комплекс мерапрыемстваў (з каторых у нас робіцца толькі нешта й недзе), уключаючы ўвядзеньне платнай (ліцэнзаваньне) рыбалкі для 100 адс. рыбаловаў і зарыбленьне на гэтыя грошы. Канешне з сацыяльнымі абмежаваньне, напр. да 16 і пасьля 60 гадоў - бясплатна, але з абявазковай здачай міні-іспыту на веданьне элемэнтарных экалагічных правілаў... і гтд.
пачакай, да гэтага таксамадажывеце. у нас у чэхіі прасьцей дазвол на зброю атрымаць чым на рыбалоў. лавіць могуць (а то толькі у мейсцах дзе гэта дазволена) толькі тыя хто мае адпаведнае пасьведчаньне, якое даецца толькі сябрам адпаведнае арганізацыі, па (ніфіганіміні) іспытах з некалькі розных дысцыплінаў (экалёгія там таскама ёсьць). зразумела не задарма. да таго адпрацаваныя чалавекагадзіны на розных працах па добраўпарадкаваньню вадаёмаў й г.д. як скончу с паляўнічым пасьведчаньнем - пачну вырашаць і гэтае пытаньне - рака 10 метраў за домам, а сесьці на бераг с вудама нельга ;(
Забыўся яшчэ дадаць, сеткі - ня горшая браканьерская прылада, калі яна невялікая, зь вялікай ячэйкай і КАЛІ НА ЯЕ НЕ ЗАБЫВАЮЦЦА, што ў нас здараецца вельмі часта. Калі так адбываецца (прыехалі пацаны адпачыць - гарэлкі папіць ды рыбкі злавіць - на сетку забыліся, ці лянота ў ваду лезьці), рыба гніе дзясяткамі кг.
Reply
Reply
тады давайце лепш змагацца за захаванье рыб, а не супраць лэгалізацыі бракньеоства.
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment