Дзіцячы садок

Mar 03, 2009 10:52

Шукаем 2 педагогаў для працы ў беларускамоўнай групе дзетак 3-4 год у дзіцячым садку ў Сухарава.
падрабязнасьці можна высьветліць па тэл. 375 29 395 73 99
папіярце сярод знаёмых ігд. актуальна да сярэдзіны сакавіка.
можа хто сябра суполак, зьвязаных з працай, можа закінуць аб'яву туды? (якія есьць тэматычныя суполкі?)

Leave a comment

Comments 9

miadunica March 4 2009, 13:16:48 UTC
Эх, я б з задавальненьнем пайшла, каб ня цэлы сьпіс "але".
Мо ў пэдагагічным унівэры абвестку павесіць? Там часам на дзьверах ясьлі й садкі прапаноўваюць працу. Прынамсі якую актыўную белмоўную студэнтку мо й вылавілі.

А я тады ў Сухарава да вас у наступным годзе на псыхалягічную практыку. :-)

Reply

krebsik March 4 2009, 13:51:15 UTC
А мы можам Вашыя "але" падчысьціць? :))) Калі у нас атрымаецца стварыць групу - парэкамендуем загадчыцы на практыку.
Абвестку можаце павесіць. Подпіс: Дар'я
Першакрыніца ўвогуле тут:
http://adelka.livejournal.com/202707.html
У нас ёсьць жадаючыя з выпускніцаў гэтага году. Але мы баімся, што загадчыца не аддасьць групу людзям без вопыту. Шукаем хаця б адну настаўніцу з вопытам.

Reply

miadunica March 5 2009, 22:09:46 UTC
На жаль, гэта немагчыма. Бо па-першае, мне яшчэ ў пэдзе (псыхалёгія) тры гады вучыцца, дыплём толькі эканамічны пакуль (бакаляўр), паўтара гады ў Празе яшчэ (магістратура) і г.д.

Абвестку магу павесіць толькі ў сярэдзіне-канцы наступнага тыдню, як прыеду на сэсію.

Настаўніцаў з досьведам ня ведаю. Калі раптам што-небудзь прыйдзе ў галаву -- напішу.

Reply

krebsik March 6 2009, 06:20:02 UTC
Ну нічога. У нас тут ёсць пэўны прагрэс. Пакуль што маўчым - баімся спужаць птушку шчасьця.

Reply


feige March 19 2009, 21:45:53 UTC
натыкнулася на гэты запіс і не ўтрымалася, каб не адкаменціць :)
ах, калі б ў мяне было хочь крышачку педагагічнай адукацыі, ды каб можна было "у другую змену" працаваць... а то і жыву ў Сухарава, і дзетак надта ж люблю..)

Reply

krebsik March 20 2009, 07:07:08 UTC
Шкада :) Але ня дай Вам Бог працы ў садку - гэта пекла за грашы. Гэтыя педагогі - сапраўдныя гераіні.

Reply

Дыктоўка krebsik March 20 2009, 12:37:04 UTC
Не хаціце заўтра паўдзельнічаць? Там і пазнаёмімся. Мой твар на юпіку. Мая прыкмета: Алесік 2 гады і 3 месяцы - вяртлявы і высока вішчыць, каб павесяліць людзей. Ён будзе дапамагаць)))
http://krebsik.livejournal.com/4371.html?mode=reply

Reply

Re: Дыктоўка feige March 20 2009, 14:47:15 UTC
паўдзельнічаць хачу, вельмі хачу, але ж з унівесітэту збегці у гэты час будзе як раз нязручна((
а будуць яшчэ такія дыктоўкі?

Reply


Leave a comment

Up