Jun 13, 2012 16:43
Cустрэла былую аднагрупнiцу з маленькiм сынам у "кенгуру". Да гэтага яшчэ не бачыла яе немауля.
-- Пакавзвайцеся, якiя вы прыгожыя, -- кажу.
А ён салодка спiць, павiснуушы на мацi. Яна сцягвае шапку малому i паказвае:
-- Глядзi, якi рыжы!
-- Дык вы ж з мужам абодва цёмныя, -- дзiулюся.
-- Вось такiя, -- кажа -- сюрпрызы прыроды здараюцца.
Увечары расказала Хомку пра сюрпрызы прыроды. Паглядзеу на мяне неадабральна:
-- Нешта тут не так...
жыццё,
гумар,
мой,
жаноцкае