назіраю

Jun 09, 2010 19:40

Жыццё заўважае чалавека, калі ён рухаецца, а чалавек заўважае жыццё, калі знаходзіцца ў спакоі рухаў.

Прысела на пляцы, з'ела марозева і акунулася ў жыццё вакол. гэта як на кастрычніцкай, бегаш туды-сюды і вакол толькі натоўп, а калі некалькі цягнікоў прапусціш, то пабачысся з людзьмі, якіх з натоўпу ніколі не вылавіш, нават калі і рухаліся вы ў паралельных метра-прасторах.

Previous post Next post
Up