Originally posted by
petra_leleka at
Дапамога ахвярам тэракту праз Paypal і MoneyBookersДапамога ахвярам тэракту праз Paypal і MoneyBookers \ Help families of dead and injured people
Scroll the text for English version
Выбух 11 красавіка ў менскім метро ўжо ўнёс жыцьці дванаццаці чалавек. Больш за сто пяцьдзесят зьвярнулася ў шпіталі. Сем'ям гэтых людзей будзе патрэбная матар'яльная дапамога. Мы прапануем ахвотным зь Беларусі і з-за яе межаў пералічваць дадатовыя грошы ахвярам на рахункі PayPal і MoneyBookers, якія раней выкарыстоўваліся для дапамогі затрыманым падчас акцыі 19 сьнежня. Тады мы разам са Зьміцерам Жалезьнічэнкам
zhelezko сабралі больш за 6000 эўра, якія былі перададзеныя сем'ям зьбітых і затрыманых, як і самім арыштантам. Інфармацыя пра той збор сродкаў
тут.
Гэтым разам інфармацыя пра збор будзе паведамляцца такім жа чынам, праз табліцу Google Docs. Адрозьненьні ад папярэдняга разу - зараз у нас няма праблем з рахункамі, яны верыфікаваныя належным чынам. Спадзяюся, больш такіх праблем не паўстане. Значыць, грошы дойдуць да адрасатаў хутчэй.
Пры разьмеркаваньні сродкаў мы гатовыя супрацоўнічаць з уладамі. Пакуль, нажаль, яны адчынілі толькі рахунак у беларускім банку. Шмат каму нязручна пералічваць грошы такім чынам, таму мы прапануем сваю дапамогу для правядзеньня інтэрнэт-плацяжоў. Рахунак у Пэйпал і Манібукерс такі ж, як раней - dapamoha@gmail.com. Грошы на Пэйпал можна пералічваць гэтаксама на рахунак masja.platonova@gmail.com.(дасылайце з паметкай „11 красавіка“ ці „11“)
Жанна Крёмер (Ямайкіна) і Зьміцер Жалезьнічэнка
(
English version )
Вітаем дапамогу ў перакладзе на іншыя мовы. Дзякуй!