Практычна-тэхнічна гэта выглядае такім чынам: Адпачывалі на Крыце. Там наш тураператар прапанаваў гэтую аднадзённую вандроўку (ёсць варыянт двух дзён). У TEZ-тура вандроўка каштавала, калі не памыляюся, 190 еўра на чалавека,туды ўваходзяць: - квіткі на катамаран у два бакі (плыць да Сантарыні - 2 гадзіны на Flying cat4 (назва катамарану), ці амаль тры гадзіны на Mega Dzet); - транфсер з экскурсаводам па востраву (адна вёска і два гарады); - абед. Але калі не звязвацца з TEZ-тур, то можна знайсці вандроўку па 115 еўра на чалавека (усё тое ж самае, толькі без абеда). У часе вандроўкі вас суправаджае гід, але распавядае пра востраў толькі калі едзеце з горада ў горад, населенныя ж пункты аглядаюцца самастойна. Проста даюць вольны час. Напэўна, на востраў можна трапіць і іншымі шляхамі (там нават ёсць невялічкі аэрапорт), але не выпрабаваўны на сабе, не магу раіць іншым. Канешне, зразумела, што можна проста набыць квіткі на катамаран і выправіцца на Сантарыні самастойна, але тураператарам марская кампанія робіць зніжкі. Гэта першае. І другое, - нават з порта ў Фіру трапіць самастойна досыць цяжка. Прыйдзецца браць таксоўку. Зразумела, кіроўца ў накладзе не застанецца.
Адпачывалі на Крыце. Там наш тураператар прапанаваў гэтую аднадзённую вандроўку (ёсць варыянт двух дзён). У TEZ-тура вандроўка каштавала, калі не памыляюся, 190 еўра на чалавека,туды ўваходзяць:
- квіткі на катамаран у два бакі (плыць да Сантарыні - 2 гадзіны на Flying cat4 (назва катамарану), ці амаль тры гадзіны на Mega Dzet);
- транфсер з экскурсаводам па востраву (адна вёска і два гарады);
- абед.
Але калі не звязвацца з TEZ-тур, то можна знайсці вандроўку па 115 еўра на чалавека (усё тое ж самае, толькі без абеда).
У часе вандроўкі вас суправаджае гід, але распавядае пра востраў толькі калі едзеце з горада ў горад, населенныя ж пункты аглядаюцца самастойна. Проста даюць вольны час.
Напэўна, на востраў можна трапіць і іншымі шляхамі (там нават ёсць невялічкі аэрапорт), але не выпрабаваўны на сабе, не магу раіць іншым.
Канешне, зразумела, што можна проста набыць квіткі на катамаран і выправіцца на Сантарыні самастойна, але тураператарам марская кампанія робіць зніжкі. Гэта першае. І другое, - нават з порта ў Фіру трапіць самастойна досыць цяжка. Прыйдзецца браць таксоўку. Зразумела, кіроўца ў накладзе не застанецца.
Reply
Leave a comment