Вірші Яніни Пінчук

Aug 30, 2011 10:53




Станеш, мо, ты рудым катом,
Забрыдзеш у мой сад аднойчы;
Я стаяць буду пад акном
І ўдыхаць водар летняй ночы,

І з усмешкай сустрэну потым,
І па спінцы лагодна пагладжу:
Кінь журбу і свае турботы,
Я ўсё у момант ў жыцці наладжу -

Я жа добрая чараўніца
Чарнавокая, я з Палесся,
І я знаю, што людзям сніцца,
Усе мары, і думкі, і песні.

Будзем жыць у маім лесе слаўным,
Дзе усё чараўніцтвам спавіта,
Будзеш ты мне памочнік спраўны,
Бо каты усе - варажбіты.

Яніна Пінчук

поезія, Полесье, Янина Пинчук, коты, Беларусь, Яніна Пінчук, коти, вірші, традиция

Previous post Next post
Up