сеньня

May 02, 2007 21:36

так грукае сэрца..праз 40 хвілін матч, якога я і чкаю, і баюся...Мілан - выдатная каманда, не гледзячы на тое, што я не люблю італійскіе каманды ўвогуле..я ведаю, што яна можа сеньня скончыць поступ МЮ да кубку...
раней калі пачынаўся які-небудзь футбольны турнір - Ліга Чымпіёнаў, Чымпіянат Сьвету або Еўропы, мяне ніколі не пакідала пачуцьцё, што мы(МЮ ці зборная Англіі) ня зможам выіграць зараз..да, мы добра гуляем, выдатныя футбалісты, але.... ня ведаю, што "але" .... нават падчас апошняга ЧС..такой каманды не было даўно..усе футбалісы вядомыя, ня проста вядомыя - адны зь лепшых..але я ведала, што ня быць нам чымпіёнамі сьвету...
на нейкім этапе, часцей пасля першых дзьвюх матчаў групавога раунду, нават калі ігралі добра, гэтае пачуцьцё з'яўлялася...
а зараз ёсьць яшчэ надзея..сапраўды, мы жа можам!!! ну што, што ў першай гульні яны забілі 2 галы..трэба толькі сабрацца, паднапружацца і мы там!!! у ФІНАЛЕ! там нас ужо чакае Ліверпуль..з Міланам ён ужо граў, цікава з кімсьці іншым.. і гэта будзем мы!!!
але так грукае сэрца..я хвалююся нібыта эта мне тріэба выходзўіць на поле, але я заўсёды там, з імі .. я буду дапамагаць.. і сьпяваць GloryGloryManUnited... ітанчыць шаманскія танцы...
таму я адключаю комп і тэлефон і іду глядзець з заміраньнем сэрца, якое зараз так грукае...

2, milan, manutd, футбол, champions league

Previous post Next post
Up