May 01, 2008 00:31
не, мне не спадабалася ,як МЮ ўчора гуляў з Барсай. хай, самае прыгожае ў футболе - гэта лік, як кажуць англічане. хай Скоулз забіў менавіта так,як сніў Віця, так я к калісьці Астан Віле. але ж так граць - не прыгожа! Чэлсі ў лепшым стане. чым Барса. ён свае паўфіналы лепш паказаў.
так Чэлсі сёньня абыграў Ліверпуль. я, канешне ж, была за апошніх. але ж... менавіта Чэлсі. яны першы раз трапілі ў фінал Лігі. нарэшце трапілі. столькі год да гэтага ішлі. столькі разоў спатыкаліся ў паўфінале на Ліверпуле, што, пэўна, атрымалі комплекс Ліверпуля. але ж дашлі!
цудоўна
А сэр Фергэсан быў на матчы. праглядаў будучага саперніка.
МЮ, між іншым, на маёй памяці так сама ўпершыню ў фінале.
і гэта першы англійскі фінал. і ў ім будуць спрачацца дзьве лепшые каманды англійскай Прэрьер-лігі, у якіх аднолькава ачкоў. і ў іх амаль роўныя шансы на перамогу. зараз ужо ў дзьвюх турнірах адначасова.
я, канешне, за МЮ ў абодвух выпадках. мяркую, нам пад сілу сабрацца і перамагчы.
а як сёньня складана было глядзець на Лэмпарда. у яго не так даўно памерла маці. але ж гэты матч ён гуляў, хаця прапусьціў некалькі папярэдніх. гуляў пэўна для яе. і гол дзеля яе забіваў. калі потым ён сьвяткаваў яго мне здавалася,ш то ён плача, але было дрэнна бачна.
фінал праз месяц. у Маскве. самыя танныя квіткі за 80 еўра!!!!!
таму глядзець будзем дома. я за МЮ, Сяргей за Чэлсі. было б нечакана, калі б за адзін клюб. такога не бывае!
chelsea,
manutd,
футбол,
barcelona,
liverpool,
1,
Сяргей,
champions league