Спачатку мы апынуліся ў Кіеве, потым каля "Залатых варот".Паміж прайшло амаль тры дні, але яны страцілі сваю значымасьць перад тым, што было далей.
Мы разам, усе разам балельшчыкі з стран былога "саўка" ішлі на футбол, на мегаматч паміж кіеўскім Дынама і МЮ. Мы ішлі пад канвоем. Мы ішшлі і сьпявалі, песні пра МЮ.
Glory, Glory, Man United!
Потым пачалі трапляцца прыхыльнікі Дынама. Побач са стадыёнам мы сустрэлі маладзёжную сборную МЮ, якая ў папярэдні дзень згуляла 0-0 з маладзёжнкай Дынама. І каля ўваходу на сектар мы сустрэлі іх. Англічан. Ах... Яны адны адным узрадваліся. Мы - таму што ўбачылі сапраўдных англійскіх прыхільнікаў МЮ, яны - таму што ўбачылі, што іх клюб любяць паўсюль.
А потым пачалі сьпяваць разам, побач, яшчэ грамчэй, і танцаваць, і абдымацца!
Glory, Glory, Man United!
І хай мой білет быў зусім не ў away-зону, я ўсё роўна туды трапіла!!! Стаяць у самым натоўпе англічан і тых, хто не пашкадаваў на матч 40 баксаў(я б так сама не пашкадавала, але мне чамусьці прапанавалі іншыя месцы!) Футбалісты пакуль што разміналіся... Мы сьпявалі, кіяўляне, самыя аматары "Дынама" так сама. Недзе справа ўнізе. Іх было больш, значна больш! Яны хлопалі, махалі шалікамі, скакалі, крычэлі! Тое было насамрэч прыгожа!
дый і ўвогуле ўвесь стадыён быў заняты. Толькі тыя месцы, што нельга з-за рэканструкцыі, былі накрыты колерамі супраціўніка.
А англічан прыехала 2600. І нас чалавек 300! І усё! Але за песьнямі мне было не чутно, што казаў дыктар, што сьпявалі "дынамікі"...
Каманды выходзяць на поле. Гімн Лігі Чэмпіёнаў. Разышліся. Сьвісток. Гульня пачалася!
10 хвілін і ... ГОЛ!!!
Rio!!!!!Rio!!!!
Ён падбег у бок той трыбуны, дзе сядзелі мы!! Мы для яго! Ён дзеля нас. Балельшчыкаў Манчэсцер Юнайтэд!
Мы ўсё грамчэй!
Яшчэ 8 хвілін і Wayne Rooney!!!!!Wayne Rooney!!!!
І тое, што менавіта я сьпявала праз некаторы час грамчэй за астатніх !!!
he plays on the left,
he plays on the right!!!
Роналду так сама забіў! Было магічна! Ён і галавой!
На перарыў мы адправіліся з лікам 1-3!!! Да, кіяўляне нам забілі, але нас было ўжо не стрымаць!
Glory, Glory, Man United!
Канешне, матч не праходзіў без эксцэсаў! І пачалі англічане. Яны першыя пачалі кідаць ежу ўніз, на "дынамікаў"! Потым знізу ляцелі і яблыкі, і апельсіны, і бутэлькі, скомканыя пачкі з-пад цыгырэт, і нават кавалак асфальту! Да, былі разбітыя бровы і ілбы! У самым канцы мы тармазілі аднаго з англічанінаў, гадоў за 60, які хацеў кінуць назад шкляную бутэльку...
Былі і тыя, хто на матчы спаў, бо перабраў! Недалеч ад нас спала дзяўчына!! Праспала ўсю гульню... Але што ёй ? Яна яшчэ іх можа пабачыць дома! І мы потым размаўлялі з яе мужам., прыемны чалавек, нават рускую трохі ведае; так узрадваўся, што мы з Беларусі, пачаў успамінаць нашу гімнастыку))) Насамрэм разумець брытанцаў даволі цяжка - ўсё ж не тую ангельскую мову мы вучым!
Другі тайм. На яскравым зялёным поле бегаюць яны! Руні, Роналду, О'шы, Тэвез, Гіггз, Фердынанд, Відыч, Браун, Нані, Сімпсон, Ван Дэр Саар!!! Цудоўна! Незабыўна! Нерыяльна!
Glory, Glory, Man United!
Роналду забіў с пенальці. Дынамаўцы правелі яшчэ адзін гол у нашы варота. Фергюсан выпусьціў пагуляць маладых ігракоў. А мы ўсё крычэлі. Мы былі задаволенныя, нам падабалася!
А калі "дынамікі" пачалі крычэць "Fuck off!!", англічане так ўзрадваліся роднай мове!! Пачалі ім махаць - дзеці!
Glory, Glory, Man United!
Але, як кажуць, англічане, самае прыгожае ў гульні - гэта лік! Асабліва лік такой прыгожай гульні!
Гульня скончылася... І футбалісты нам дзякавалі!!! Нам, балельшчыкам МЮ. У тым ліку і мне - балельшчыцы MU