(no subject)

Sep 14, 2007 01:47

вы ведаеце, што такое бездапаможнасьць?? не тая, якая бывае ў младенцаў.. калі бяз мамы ён не можа нічога..яна проста фізічна патрэбна яму, каб жыць...
я кажу пра бездапамоджнасьць дарослых людзей перад тварам нейкай напасьці..пра маю бездапаможнасьць..і ня толькі маю...
калі вас некалькі чалавек, вы ўсе дарослыя, вумныя, але нічога не можаце зрабіць дзеля рашэньня праблемы..і што самае жудаснае - мы ня ведаем, што можна зрабіць!! калі выключаеш мазгі, каб толькі думкі не прыйшлі да таго..калі баішся патэлефанаваць каму-небудзь, каб толькі не пачуць дрэнную навіну... калі твае планы могуць сарвацца ў любы момант і зьмяніцца на зусім не прывабныя..калі ўсё тупа дрэнна!
калі ты ня ведаеш, што рабіць..толькі ведаеш, што так пакінуць нельга..што трэба нешта прыдумаць..але выйсьця не бачыш..бо ўжо ўсё перапрабавана..і так хочацца сесьць і заплакаць. але ж трэба быць моцнай.. таму што тут зусім не жарты, не тэатр, дзе можна паказваць такія сцэны.
а навокал шмат хто кажа, што "Усё будзе добра", "усё будзе добра" ..паўтараюць як мантру...а я ня веру!!!!! не, я верыла раней,мабыць яшчэ год назад, што ўсё зьменніца..што ўсё не так дрэнна як на самой справе..што ўсё будзе добра...
а зараз . зараз я думаю, што чаму ж яно павінна быць добра,калі ніколі не было такім?? ніколі ў маім жыцьці..год за годам сітуяцыя толькі пагаршалася!
і я спрабую адстраніцца, каб неяк жыць далей..каб не павязнуць там, на той глыбіні куды нас цягнуць... я не хачу!! я не маю права,там апынуцца!
адстраніцца, каб не адчуваць таго адчаю, што нгабліжаецца да мяне! сустракаю тошлькі тых людзей, што могуць падараваць частку пазітыву ці загрузяць нечым сваім, ці нешта пакажуць.. карацей, зацікавяць..займуць усю ўвагу!! толькі не думаць, толькі не думаць..
але ўсё НЕ будзе добра!

адчай, асабістае, бездапаможнасьць, расчараваньне

Previous post Next post
Up