Jul 20, 2007 14:16
учора мы з Като выявілі, чым нас так насьцярожвае назва сёмай кнігі прыгод Гарры "Гарри Поттер и роковые мощи".. назва нагадвае аповесьць Булгакава "Роковые яйца"... з аднаго боку сьмешна - "Гарри Поттер и роковые яйца"=))
з другога - я вельмі баюся змей! нейкі зусім невытлумачальны страх! сутыкнулася ў прыродзе адзін раз, і тады ўжо баялася1 самы небясьпечны для нерваў сон - пра зьмей..ну баюся і ўсё! а "Ракавыя яйкі" я прачытала ўлетку пасьля 8 кляса..на дачы.. а перад тым мне расказалі, што бачылі на там невялічкага вужыка! але для мяне памер ня мае значэньня! я прачытала..аповесьць захапляе,ад яе папахівае містыкай..мне спадабалася, але і стала страшна! ад гамака да дому я неслася на страшэннай хуткасьці!!! і мне нават зараз нясьмешна! вось і чакай пасьля гэтага сёмай кнігі!
пра ракавыя яйкі Гарры Поттэра!
Като,
дзяцінства,
кнігі,
Поттэр,
лета,
Булгакаў,
страх