БРАТЫ! Спыніць перавозку святых камянёў Воранаўскага раёна ў Радунь

Jul 08, 2014 00:57



До мене звернулись друзі, наші побратими з Білорусі. Просять підтримати важливу петицію.

НІЖЭЙ ТЭКСТ ЗВАРОТУ ПА-БЕЛАРУСКУ

Цалко Уладзіміру Рыгоравічу - міністру прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 220004, Мінск, вул. Калектарная, 10
Святлову Барысу Уладзіміравічу - міністру культуры Рэспублікі Беларусь, 22004, Мінск, пр. Пераможцаў, 11

Розуму Мікалаю Аркадзевічу - старшыню Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, 231391, Воранава, вул. Савецкая, 34

Патрабуем спыніць перавозку святых камянёў Воранаўскага раёна ў Радунь

У Радуні Воранаўскага раёна Гродненскай вобласці ініцыявана стварэнне раённага Музея валуноў пад адкрытым небам.

Праект музея прадугледжвае перавозку святых камянёў Воранаўшчыны, якія аддаўна шанаваліся ў народзе, на адну пляцоўку ў Радунь. Перавозка пачалася ў чэрвені месяцы, у бліжэйшым часе плануюць перавезці 15 святых камянёў.

Мы патрабуем спыніць гвалтоўную перавозку святых камянёў Воранаўскага раёна.

Святыя камяні з'яўляюцца часткай культурнай і духоўнай спадчыны беларускага народу. Ушанаванне камянёў - гэта асаблівасць рэлігійнага светапогляду продкаў беларусаў.

Святыя камяні з'яўляюцца неад'емнай часткай прыродна-культурнага ландшафта, які вякамі складваўся вакол іх. Многія вяскоўцы дагэтуль ходзяць да такіх камянёў з просьбамі або на каляндарныя святы. Наведваюць такія камяні і гарадскія жыхары, якія спецыяльна прыязджаюць для гэтага здалёк.

Святыя камяні здаўна выконваюць ролю пасярэднікаў паміж людзьмі, што іх наведваюць, і звышнатуральнымі сіламі. Гэтыя камяні гарманізуюць мясцовасць вакол сябе, з'яўляючыся найдаўнейшымі аб'ектамі рэлігійнага ўшанавання, якое ў Беларусі актыўнае да нашых дзён.

Але сваю ролю святыя камяні могуць выконваць толькі знаходзячыся на сваім адвечным месцы. Іх транспартаванне заўсёды ацэньвалася народам адназначна негатыўна.

Гэта пацвярджаюць шматлікія народныя паданні, паводле якіх гвалтоўнае змяненне месца святога камня прыводзіць не толькі да наступных знявечанняў і няшчасцяў перавозчыкаў, але і да змены псіхалагічнага, маральнага і культурнага клімата ў наваколлі і ў краіне.

Апрача таго, Воранаўскі раён з'яўляецца адзіным раёнам Беларусі, у якім з глыбокай старажытнасці да нашых дзён захаваліся балцкамоўныя (літоўскамоўныя) культурна-моўныя анклавы. Пазбаўленне гэтых тэрыторый сваіх святых камянёў будзе значыць і культурную агрэсію супраць найдаўнейшага, балцкага пласта беларускай культуры. Менавіта ў Воранаўскім раёне знаходзіцца камень з унікальнай для нашай краіны балцкамоўнай назвай "Дзіева блюдас".

Станоўча ацэньваючы ўвагу да найдаўнейшай спадчыны Беларусі, лічым выбраную форму для гэтага дзікай, варварскай і настойліва просім спыніць перавозку святых камянёў.

У якасці прымальных для грамадскасці варыянтаў прапануем наступныя:

1. Музей валуноў у Радуні скласці не са святых камянёў Воранаўскага раёна, а са звычайных валуноў, якімі сімвалічна пазначыць месцы, што адпавядаюць месцам знаходжання сапраўдных святых камянёў на карце раёна. Такі крок прывёў бы да стварэння цікавасці да сапраўднага месцазнаходжання святых камянёў і магчымага паломніцтва да іх. Для большасці турыстаў, на якіх разлічана стварэнне гэтага музея, гэтага было б дастаткова, каб задаволіць цікавасць да культурных асаблівасцяў Воранаўскага раёна.

2. Арганізаваць рэгулярныя наведванні святых камянёў навучэнцамі школ Воранаўскага раёна, сумясціўшы гэтыя наведванні з выкладаннем школьных прадметаў кшталту "гісторыя, геаграфія і культура роднага краю". Гэта дазволіць замацаваць у маладых беларусах пачуцці глыбокага і шчырага патрыятызму сваёй краіны і малой бацькаўшчыны.

================================================================

Больш падрабязная інфармацыя: http://svajksta.by/archives/10170

Сачыць за навінамі кампаніі можна падпісаўшыся: https://www.facebook.com/svajksta.by

================================================================

Цалко Владимиру Григорьевичу - министру природных ресурсов и охраны окружающей среды, 220004, г. Минск, ул. Коллекторная, 10

Светлову Борису Владимировичу - министру культуры, 220004, г. Минск, пр. Победителей, 11

Розуму Николаю Аркадьевичу - председателю Вороновского районного исполнительного комитета, 231391, г.п. Вороново, ул.Советская, д.34

Беларусь, славянские артефакты

Previous post Next post
Up