(no subject)

Feb 06, 2018 11:47

Кампетэнтнасць журналісцішак заўсёды была ў гэтай краіне на вышыні, асабліва калі размова ішла пра юрыдычныя пытанні, дзе трутні пяра рэдка калі ўласна знаёміліся з пытаннем далей за назву артыкула адпаведнага кодэкса.
Так, яшчэ 20-25 гадоў таму былі папулярнымі парады патрабаваць кампенсацыі шкоды за абліцце вадой з лужыны ад праехаўшага па ёй аўтоса, бо "крыніца павышанай небяспекі". Праз дзесяцігоддзі дачыталі да таго, што памер шкоды трэба абгрунтаваць, прыняўшы да ўвагі і пытанні ўласнай неасцярожнасці ў відавочных абставінах, як таму і вучыць нас Грамадзянскі Кодэкс, напісаны ўсё ж з пазіцыі рацыянальнага абагульнення прыктыкі стагоддзяў, а не пад дудку вясковых гарлапанаў.

Зараз вось зрываюць коўдры з абвестак пра "адказнасці не нясем" у гардэробах з публічнымі камерамі захоўвання, апелюючы да арт. 787 ГК, які здужылі прачытаць ажно ў памеры першай часткі, вычапіўшы абавязак "прымаць усе неабходныя меры" па захоўванні. У той час, як частка трэцяя і апошняя таго ж артыкула аслабляе патрабаванні для выпадкаў бясплатнага захоўвання да намаганняў у тым жа памеры, што і да ўласных рэчаў арганізатара захоўвання. А гардэробу ж і на самой справе без розніцы, чый там шмот вісіць на ўмовах "каштоўнага не пакідаць".

цемрашальства, казачныя даўбаёбы

Previous post Next post
Up