Feb 20, 2016 10:40
Што бывае, калі класавы падыход у падборы складу мянтоўскіх фармаванняў пачынае формай дамінаваць над зместам, можна ўжывую назіраць зараз у паўднёвых суседзяў.
Аказалася, што мала аднаго толькі адмаўлення ад мінулых звычак і практык, трэба яшчэ і крыху пра прафесіяналізм дбаць. Бо колькі ж будзе так шчасціць, што самай складанай задачай патруля будзе перавесці старуху на другі бок вуліцы? З вялікім спазненнем, але жыццё ж такі паставіла пытанне на спалучэнні ўласнага самакaнтролю і навыкаў практычнага ўжывання зброі. Ну і ўсё, прыкаціліся хуценька да ненаўмыснага забойства сведкі здарэння, бо і нервы ні да чорту, і агнявая падрыхтоўка ў пераследзе не адпрацаваная.
І замест таго, каб зрабіць належны разбор палётаў ды адвесіць крыварукім мянтам прадугледжаных заканадаўствам люлей, крыклівая частка грамадства распачала кампанію "не дадзім крыўдзіць нашу новую паліцыю, яна ж з народам". Дык прыязджайце ў БССР, паглядзіце, як гэта выглядае ў маштабе краіны, калі менту трэба зусім ужо адмарозіцца ва ўчынку, каб панесці хоць якую адказнасць. А гатовых на спачуванні таксама хапае: адзін падчас пераследу з кіраваннем не зладзіў, упіліўся ў слуп -- дык адказнасць за крыварукасць таксама грамадскасць патрабавала павесіць на таго, за кім гналіся.
Тут можна яшчэ ўзгадаць, як адзін з "новых" мянтоў абураўся, што "год прайшоў, а нас усё не паважаюць". І не будуць, пакуль парушэнні будзеце выкрываць там дзе прасцей, а не там, дзе небяспечней.
мая міліцыя