(no subject)

Jul 12, 2012 10:49

Размовы пра скарачэнне праграмы навучання ў вышэйшай адукаці маюць пад сабою відавочную шмат каму глебу. З палусотні пунктаў маёй выпіскі-дадатку да дыплома нейкі сэнс меўся ў дзесятай часткі дысцыплін (прычым палова іх не мела непасрэднага дачынення да кваліфікацыі, а проста працавала на агульнае развіццё). Я ніжэй пазначыў тое, што сяк-так аказалася карысным.


З іншага боку, калі выкінуць гуманітарна-прыкладную батву толькі дзеля таго, каб ушчыліць змест практычна карысных ведаў, дык вучоба (нават у палітэхе) ператворыцца ў поўную дупу, калі не стане той жа псіхалогіі, на якой можна дарабіць лабу па праграмаванні.

Так што спадчыну намінальнай шматрпрофільнасці, канешне, выкідаць неабходна, але наўрад ці выйдзе істотна скараціць тэрміны навучання. Проста скончыцца абгрунтаванне наяўнасці пэўных дысцыплін неабходнасцю займаць нечым кадры непатрэбных кафедраў :)

адукацыя, пра сябе

Previous post Next post
Up