http://www.svaboda.org/content/interview/25205359.html?page=2#relatedInfoContainer «Паважаны спадар Віталь! Больш за два гады таму я ўпершыню звярнуўся да Вас з прапановай падтрымаць патрабаванне склікання народнага сходу на дэмакратычнай аснове. Дазвольце зноў задаць Вам гэтае пытанне.
Ці гатовыя Вы падтрымаць калектыўнае патрабаванне беларускіх блогераў аб скліканні Усебеларускага народнага сходу НА САПРАЎДЫ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ АСНОВЕ?
Гаворка, такім чынам, ідзе не пра намэнклятурны сход, якіх мы бачылі ўжо чатыры, а пра сход, дэлегаты якога ЎПЕРШЫНЮ павінны быць абраныя на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права шляхам тайнага галасавання (прычым пад жорсткім грамадскім і міжнародным кантролем), а сам сход - надзелены паўнамоцтвамі ставіць і абмяркоўваць пытанні выключна па меркаванні саміх дэлегатаў і прымаць па іх рашэнні, раўназначныя рашэнням рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Адпаведныя матэрыялы Вы можаце знайсці па спасылцы:
http://kolyadko.livejournal.com/66554.htmlЗ павагай,
Аляксандр Калядка і іншыя падпісанты (на дадзены момант - 311 чалавек).
ЖЫВЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ БЕЛАРУСЬ!»
«Сход падтрымаць гатовы. Але ж не бачу магчымасьці, каб ён быў скліканы А.Лукашэнка, як вы тое прапануеце (калі я правільна зразумеў Вашую прапанову).
Далучайцеся да прапановы БХД аб правядзеньні ўсебеларускага сходу - яна сугучна Вашай ідэі, але разьлічана выключна на сілы грамадзтва».
Паважаны спадар Віталь! Гатовы грунтоўна патлумачыць Вам адрозненне патрабавання аб скліканні дэмакратычнага народнага сходу ад прапановы БХД аб правядзенні "ўсебеларускага сходу" (сама назва якога не адпавядае, на жаль, сутнасці прапанаванага мерапрыемства). Ужо шмат разоў запрашаў Вас прыняць удзел у дыскусіі аб адзінай стратэгіі дэмсілаў. Давайце нарэшце разам крытычна прааналізуем усе прапанаваныя стратэгічныя ўстаноўкі!