Першамайскі суд - канвеер па прысудах

Dec 21, 2010 10:52

Піша adelka:

Першамайскі суд - канвеер па прысудах
Сеньня з 13-30 да 19-00 я з калегам з працы была ў судзе Першамайскага раёна г.Мінска.
Нас выставілі з суду а 19 гадзіне, а як раз у гэты час да суда пад'ехала 2 аўтобуса са зьняволенымі - іх будуць судзіць ноччу пры адсутнасьці ў будынку каго-небудзь, звесткі пра прываезеных нам не далі. Есьць інфармацыя, што гэта дзяўчаты.
З 14-00 да судзьдзяў пачалі заводзіць хлопцаў, якіх прывезьлі ў суд. Пры гэтым, спісы тых, каго прывезьлі не давалі, першых 10 чалавек асудзілі да абеду, звестак пра іх прысуду і судзьдзяў - няма.
Спачатку былі пэўныя праблемы з уваходам у суд, а потым да судзьдзяў, але такі з настроем які ў мяне бывае ў такіх сітуацыях (мінітанк) гэта я хутка пераадолела. Потым пачалі пускаць у будынак і іншых.
Суд нагадваў канвеер. На кожнага сыходзіла хвілін па 15-20, у нас была магчымасьць паразмаўляць з некаторымі ў калідоры, узяць у іх нумары родных, падтрымаць, даць тэлефон пазваніць. Некаторыя менты вялі сябе па-сьвінску, не давалі размаўляць ім па тэлефоне, адштурхвалі нас, іншыя - наадварот, нават давалі свае тэлефоны.

Previous post Next post
Up