ТАНЕЦ ФОРМАЎ

Mar 03, 2009 22:50




Баўхаўз. Сцэна са спектаклю "Танец формаў". (1927)

Летась будучы сабою ў Берліне я моцна абманулася...
убачыўшы рэкламныя шыльды  з надпісам BAUHAUS...
:) адукацыя падвяла, альбо не-да-адукацыя...
але замест якой-небудзь выставы, прысьвечанай улюбёнай школцы,
патрапіла ў эдакі парадыз будаўніка-рамонтніка-аматара, дзе было літаральна ўсё ад цьвіка да цэменту...
Але, уласна, не аб тым...


Прасторава-часовы кантыніюм Баўхаўзу.
Тэатральныя эксперыменты баўхаўзаўцаў праходзілі ў рэчышчы маштабнага творчага эксперыменту Вальтэра Гропіюса ў плане сінтэзу розных відаў мастацтва і пошукаў асноваў формаўтварэньня. увасабленьня ідэі трансфармацыі прасторы, яе рухомасьці, гнуткасьці, зьменлівасьці.
Праект «Татальная сцэна», дзе прасторава-архітэктурныя формы тэатру атаесамляюцца з касмічным парадкам, «яйкападобная сферычная прастора залі, рух пляцовак па «арбіце» кальцавога калідору...»
Дасьледаваньнем тэатральнай прасторы ў Баўхаўзе бавіліся О. Шлемер, Ф. Мальнар, Л. Мохаль-Надзь і А. Файнінгер. У 1922-м Оскар Шлемер прад'явіў сьвету «Трыядышэ балет» у жоўта-цытрыннай, ружовай і чорнай сцэнах... Назовы гавораць самі за сябе - «Кабінет фігураў», да прыкладу... геаметрычные формы косцюмаў пераўтвараюць целы ў абстракцыі гэтаксама, як і саму прастору. Шлемер падобна Мейерхольду, знайшоў геаметрычную пасьлядоўнасьць ў пабудове сцэнічнага твору. Ягоныя эксперыменты датычацца ў большай ступені прасторы, не часу: абстрактнасьць прасторы супала з абстрактнасьцю постацяў актораў, і абодва гэтыя аб'ёмы былі суаднесены, накладзены адзін на другі.
Шлемер разглядаў асноўныя варыянты здзяйсьненьня спектаклю як візуалізацыі прасторы наступным чынам: спектакль унутры прасторы (традыцыйны);спектакль як гульня формаў, колеру і фактураў (рэжысёрскі); спектакль як фантазійны тэатр мастака.
Прасторавая канцэпцыя Баўхаўзу была зьвернутая да пластычнай выразнасьці архітэктуры, да свабоды трасфармацыі аб'ёмаў і вобразаў. Суразмернасьць пластыкі і фігуры актора з агульнымі законамі кампазіцыі прасторы ўласна стала прынцыпам канцэпцыі «танцавальнай матэматыкі» Шлемера, на основе якой была створаная схема канструяваньня гульнёвай сцэнічнай прасторы.
Галоўнымі вартаснымі крытэрамі формы ў Баўхаўзе былі законы візуальнага ўспрыманьня, як наогул самы дасканалы інструмант кожнага прасторавага мастацкага канструяваньня.
Шлемераўская тэорыя канструяваньня суадносілася з прасторавым канцэптам Баўхаўзу і адлюстроўвала характэрныя якасьці сістэмы мастацкага мадэляваньня на аснове прынцыпу ўніверсальных структурных побудоваў прасторавай гармоніі.
Шлемер разлічваў геаметрыю сцэнічнай прасторы ў першую чаргу па размеркаваньню двух відаў ліній, усталёўваючы адпаведнасьці актыўных і пасіўных зонаў унутры абмежаванай куба-прасторы. Ён вызначыў, што візуальная актыўнасьць успрыйманьня ўзрастае ў пярэдняй, верхняй і левай частках прасторы і гасіцца ўглыбіні прасторы ў правай частцы і ўнізе. Найбольш эфектнымі з'яўляюцца рухі і кампазіцыйныя пабудовы па дыяганалі. Рухі па дыяганалі зьлева направа (з боку гледача) успрымаюцца як самыя працяглыя. Сцэнічныя гарызанталі зьвязаныя ў сваю чаргу з пачуцьцём спакою, сцэнічныя вертыкалі - з экспрэсіей.
Падобныя дасьдаваньні ўспрыйманьня прасторы-часу зьвязаныя гэтаксама са сцэнічнымі творамі Кандзінскага, які будаваў кампазіцыі з уласна магчымасьцяў жывапісу і ствараў новы механізм зборкі структуры. Кандзінскі асаблівую ўвагу надаваў стварэньню актыўнасьці сцэнічнай прасторы, але самую галоўную ролю ён пакідаў за сьвятлом, якое канцэнтруе ў сабе нутраную энэргію сцэнічнага дзейства і якое арганізуе сцэнічную прастору: сьветлавыя і колеравыя эфекты адкрылі магчымасьці нутраной энэргіі кожнага прадмету і адчуваньне «уваходжаньня ў ажыўшую карціну».
Такім чынам, тэатр у сістэме футурыстаў - гэта сьвет чыстых магчымасьцяў, на адлюстраваны, а існуючы па сваех ўласных фізічных і эстэтычных законах. Ён узьнікае і існуе толькі ў межах уласнай мастацкай канструкцыі.

sintez mastactvaū, art, bauhaus

Previous post Next post
Up