праца

Jul 18, 2016 01:22

...працуючы дэзігнерам у багетнай майстэрні заўважыла цікавую заканамернасьць, не зразумела з чым звязаную...
Кожны тыдзень працы звычайна афарбаваны пэўнай тэматыкай:
аднаго тыдня абсалютна розныя людзі прыносяць на аздабленьне выключна вышыўку крыжыкам,
другога - выключна акварэлькі з відарысамі эўрапейскіх гарадоў...
Неяк надарыўся тыдзень беларускага жывапісу 1950х, - ад аголеных купальшчыц, вучэбных акадэмічных пастановак, ілюстрацый твораў савецкіх пісьменьнікаў да нацюрмотраў а-ля Ян Тамашавіч...
наступны тыдзень прынёс вытанчаных старых ангельскіх медзярытаў...
пасьля былі літаграфіі пачатку ХХ-га ст., тады наіўны сучасны жывапіс...
апошнім тыднем апанавала дэвіянтнае мастацтва...

diary, art

Previous post Next post
Up