Нават ня верыцца- ГЭТЫ дзень заўтра! пра яго так шмат казалі, так доўга чакалі, а ён узяў ды прыйшоў! Ня верыцца праўда, што ў гэты дзень я не ўбачу нікога з тых, хто зараз можа гэта чытаць. На жаль, я сьвяткую сьвятое сьвята (ого- сьвят-сьвят-сьвят!) не ў Менску. Але добра, што хоць не ў Варшаве, як некаторыя, а ў Вільні, дзе будзе ўсё афіцыйна, з урачыстым шэсцем ды канцэртам, праўда без амону- бяз іх магчыма будзе сумнавата:). Дарэчы, ў Вільні упершыню у сучаснай гісторыі(!) беларусы адзначаюць гэтае сьвята адзінай грамадою, а таму у Вільні гэта яшчэ і дзень Беларускга яданьня!
Усіх віншую з нацыянальным сьвятам - 90-мі угодкамі абвяшчэньня першай нацыянальнай дзяржавы беларусаў- БНР! Зычу адзначыць яскрава, каб было што ўзгадаць на 100 год БНР! ;)
Няхай Вечна Жыве Незалежная Беларусь!!!