Асуджаны легендарны беларускі мастак Бісмарк

Oct 05, 2011 14:17




Пастановай Фрунзенскага суда ад 25.01.2011 Віталь Калгін (сапраўднае прозвішча Бісмарка) павінен прайсці прымусовае лячэнне ў спецыяльнай установе ў вёсцы Гайцюнішкі для асобаў, што здзейснілі злачынства ў стане псіхічнага расстройства. Гэтае месца, горшае нават за турму. Акрамя таго, што мастак будзе знаходзіцца разам з сапраўднымі злачынцамі-вар’ятамі, ён будзе праходзіць курс лячэння. За год рэгулярных ін’екцый нэўролептыкаў, што выкарыстоўваюцца ў гэтым “шпіталю”, мазгі пацукоў страчваюць 20% актыўнага мазгавога рэчыва - гэта дакладна ўстаноўлены навукай факт. Віталь Калгін прыгавораны да 5 гадоў такого “лячэння”, што ставіць пад сумнеў яго нармальнае, чалавечае вяртанне да вольнага жыцця.

У 1988 годзе Віталю быў пастаўлены дыягназ “шызафрынія”, падставай для якого стала яго карціна “Патрыярх”, што была выстаўлена ў межах калектыўнага праекта “На Калектарнай”.

Падрабязна -- тут.

изо, репрессии, Беларусь, культурная политика, здоровье

Previous post Next post
Up