Маргарыта Аляшкевіч пра "Тэорыю змовы" Ахроменкі

Feb 17, 2012 23:56

Originally posted by maryjka_ at post


Кнігі, як і рэцэнзіі на іх, бываюць розныя. Так лічыць сёньняшні  critic of the day,  разгортваючы кампанію па наборы актораў для экранізацыі кнігі з  шорт-ліста Літаратурнай прэміі Гедройца.

Тэкст дзявяты

УВАГА, КАСТЫНГ!
Маргарыта Аляшкевіч рэкламуе раман  Уладзіслава Ахроменкі "Тэорыя змовы".

На ролю памагатага галоўнага героя патрабуецца святы Юр’я. 
Каб ніхто не здагадаўся, Вас загрыміруюць пад каўбоя. 
Прыкметы: халодныя сталёвыя вочы, квадратная сківіца, металёвы голас. 
Спецыяльныя навыкі: язда верхам, трапная стральба з абрэзу, догляд шырокага капелюша (стэтсана) і зямелькі беларускай, перавыхаванне туябеняў. 
Вам давяраецца пачэсная місія адстрэльваць усялякім казлам рогі, праводзіць перавыхаваных на Нябёсы і на зямлю, а таксама агучваць галоўныя ідэі (паглядзіце, калі ласка, стыль прамоваў Оптымуса Прайма з “Трансформераў”, мы адтуль спічрайтэра выкралі). 
Мы разумеем Вашу загружанасць, таму пакінулі Вам мінімум рэплік з вялікай сэнсавай нагрузкай:“А калі па рогах?..”;
“Думаеш, хворы на быдлярства народ наслухаецца-начытаецца тваіх вершыкаў і імгненна запаважае сваю мову, культуру і гісторыю?... Не з вершыкаў самапавага пачынаецца!” -

ну і яшчэ некалькі разоў пра самапавагу (з слоўнымі варыяцыямі на Ваш густ) і ператварэнне беларушчыны ў канкурэнтаздольны тавар.

Чытаць тэкст цалкам.


Усе рэцэнзіі праекту
Пра Ўладзіслава Ахроменку і раман "Тэорыя змовы"
Пра Літаратурную прэмію Гедройца

Previous post Next post
Up