Адказ Карамазава на рэцэнзію Рублеўскай

Feb 15, 2012 23:37

Цяжка быць беларускім крытыкам. Бо беларускія пісьменьнікі - народ крыўдлівы. Хваліш іх, хваліш, але крыху недахваліш - і абавязкова пакрыўдзяцца.

Калі сур'ёзьней, то выглядае на тое, што рэцэнзія - толькі нагода, а праўда ў тым, што на момант зьяўленьня рэцэнзіі шаноўны Віктар Філімонавіч ужо ведаў, што ня трапіў у шорт-ліст. Ну і пад раздачу трапіла ні ў чым не вінаватая рэцэнзэнтка.

Іронія лёсу ў тым, што якраз Людміла Рублеўская як удзельніца журы да апошняга змагалася за тое, каб раман Карамазава ў гэты шорт-ліст увайшоў. Можа быць, я не павінен быў гэтага агучваць, але, што называецца, не магу маўчаць.

Originally posted by maryjka_ at "КАРОЛЬ ЛІР" НА КОНКУРСЕ ЕЖЫ ГЕДРОЙЦА


Мы перапыняем трансьляцыю рэцэнзій на кнігі намінантаў Літаратурнай прэміі Гедройца для экстраннай публікацыі. Віктар Карамазаў не пагаджаецца з рэцэнзіяй Людмілы Рублеўскай на яго кнігу "Мастак і парабкі" і адказвае на яе адмысловым допісам. Шэкспіраўскія жарсці на блогу прэміі!

ІЗНОЎ ДЗЯЛЬБА КАБАНЧЫКА?
АЛЬБО ЧАМУ Я АДМОВІЎСЯ АД ПРЭЗЕНТАЦЫІ СВАЙГО РАМАНА НА КНІЖНЫМ КІРМАШЫ І АД ДАЛЕЙШАГА ЎДЗЕЛУ У ЛІТАРАТУРНЫМ КОНКУРСЕ ІМЯ ЕЖЫ ГЕДРОЙЦА

Вядома, палякі не вінаватыя за тое, што сёння адбываецца ў беларускай літаратуры.

Яны зрабілі выдатны крок, каб паспрыяць нам, даўшы магчымасць наладзіць конкурс імя Ежы Гедройца.. За гэта мы ім павінны быць удзячныя. Але я прадчуваю, ды ужо і бачу па рэцэнзіі на раман "Мастак і парабкі”, што гэты конкурс выявіць не столькі здабыткі беларускай літаратуры, колькі заганны маральны стан нашай шматпакутнай літаратуры.

Чытаць тэкст цалкам


Усе рэцэнзіі праекту
Пра Літаратурную прэмію Гедройца

Previous post Next post
Up