Вялікае княства паэзіі. 8-9 верасьня

Aug 24, 2011 15:30

Набліжаецца чарговы паэтычны фэстываль "Вялікае княства паэзіі", гэтым разам прысьвечаны 100-годзьдзю Чэслава Мілаша. Даю пакуль што тэкставую інфармацыю, афіша будзе неўзабаве.

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь,
Польскі Інстытут у Мінску,
Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча ў Варшаве,
Беларускі ПЭН-Цэнтр

маюць гонар запрасіць на міжнародны фестываль

“ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ПАЭЗІІ”,
прысвечаны 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша
(Мінск, 8-9 верасня 2011).

Паэты-ўдзельнікі:

Наталля Гарбанеўская (Польшча/Францыя/Расія)
Рышард Крыніцкі, Яцэк Гутараў (Польшча)
Эўгеніюс Алішанка, Вітас Дэкшніс, Данатас Пятрошус (Літва)
Марыяна Кіяноўская, Алег Лышэга (Украіна)
Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Марыя Мартысевіч,
Алесь Разанаў, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч (Беларусь)

8 верасня, 18.30
- Адкрыццё выставы “Чэслаў Мілаш”.
- Прэзентацыя беларускага чатырохтомніка Чэслава Мілаша:
“Выратаванне”, “Даліна Ісы”, “Родная Еўропа” і “Зямля Ульра”.
Паэты-ўдзельнікі фестывалю, перакладчыкі мілашаўскай паэзіі
і акторы Купалаўскага тэатра чытаюць творы Мілаша на сваіх мовах.
- Прэзентацыя аўдыёкнігі Чэслава Мілаша “Чалавек шматпавярховы”:
Андрэй Хадановіч і гурт “Рацыянальная дыета”.
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (вул. Інтэрнацыянальная, 30).

9 верасня
11.00. Круглы стол “Мілаш шматпавярховы” з удзелам паэтаў, перакладчыкаў, інтэлектуалаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.
Галерэя “Ў нескладовае” (прасп. Незалежнасці, 37а).

19.00. Паэты-ўдзельнікі фестываля чытаюць свае вершы. У межах імпрэзы:
- прэзентацыі кнігі Марыі Мартысевіч “Амбасада” і Віталя Рыжкова “Дзьверы, замкнёныя на ключы”.
- Таццяна Беланогая спявае свае песні на словы Чэслава Мілаша.
Дом культуры ветэранаў (вул. Я. Купалы 21).

Уваход на ўсе імпрэзы фестываля вольны.

Previous post Next post
Up