Ну вось, дзякуючы
kryviec я цяпер валодаю асобнікам другога нумара культавага альманаха
druvis.
Дарэчы, на сайце цікава зробленая фішка, можа і вядомая рэч, але мне не траплялася: там можна пасапраўднаму пагартаць выданьне. працэс заваражвае :)
Чытаць не буду пакуль - пагартаю зараз, паразглядваю старонкі ды пастаўлю на палічку. Няхай адляжыцца - мінулы нумар быў датаваны 2005 годам, дык я думаю што яшчэ паспею чытануць. Хоць гледзячы па тым, што кніжка здаецца меньш аб'ёмнай за папярэдні выпуск, трэці нумар спадзяюся з'явіцца хутчэй.
Адзінае скажу - па першых уражаньнях, выпуск атрымаўся ня меньш канцэптуальны за папярэдні. Пра ілюстрацыі і гаворкі няма - стылёва. Ну, і для цікаўных палітычнай ведай - бадай што разынка нумару: эксклюзіўнае (!) інтэрвію з Аленам дэ Бэнуа.