сэрца цемры альбо дупа негра?

Mar 09, 2010 11:28




Учора патрапіўся мне тэкст мінулагодні Цімаці Снайдэра "Халакост: Ігнараваная рэчаіснасьць".
Вельмі цікавы тэкст, хоць тэма і не мая. Чытаў у "Крытыцы" але яна не зьмяшчае цяпер нумароў анлайн, так што вось тут іншы, значна горшы пераклад. Вока зачапілася за  фразу атамнай моцы:

Калі Эўропа была, як пра яе напісаў Марк Мазовэр, Цёмным кантынентам, то Украіна і Беларусь былі сэрцам цемры.

Сэрца цемры! Эта прыўкрасна, я лічу. Джозэф Конрад, Фрэнсіс Форд Коппала, Сайгон, этсетера. Неяк усьведамленьне таго што мы жывем у сэрцы цемры зьмяняе стаўленьне да таго што адбываецца за вакном.

Марк Мазовэр - брытанскі гісторык, аўтар кнігі "Цёмны кантынент: ХХ стагоддзе Эўропы". Штопраўда, іншы хахляцкі перакладчык, зараза, пераклаў інакш: Якщо Європу, за словами історика Марка Мазауера, тоді можна було порівняти з Африкою, то Україна і Білорусь взагалі були в цей час «чорною дірою». То бок альбо Сэрца Цемры, альбо дупа негрыцянская. :) Але гэтыя лост ін транслэйшн не павінныя касаваць усе высакародныя канатацыі, што вынікаюць з слушнага варыянта перакладу :)

У тым тэксце Снайдэра ёсьць і яшчэ адзін цікавы момант, які мабыць парадуе прыхільнікаў адной інтэлектуальнай лініі, што жвава развіваецца цяпер. Гэта прымячацельна, што пытаньні дыялогу з Лукашэнкам ставяцца ў межах дыскурсу халакоста. Я мяркую, guralyuk мусіць быць задаволены.

Цытата:

Калі будзь-якая эўрапейская краіна падаецца недарэчнай у сёньняшняй Эўропе, завязнуўшай у іншым гістарычным часе, то гэта Рэспубліка Беларусь ва ўмовах дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Аднак у той час як Лукашэнка аддае перавагу ігнараваньню савецкіх Палёў Забойстваў у сваёй краіне, жадаючы пабудаваць шмагістраль па-над масавымі пахаваньнямі ў Курапатах, у некаторых адносінах Лукашэнка памятае гісторыю Эўропы лепш, чым ягоныя крытыкі. Вынішчаючы голадам савецкіх ваеннапалонных, а расстрэламі ды газам  - габрэяў, а таксама расстрэльваючы цывільных асобаў у барацьбе з партызанскімі дзеяньнямі, нямецкія войскі зрабілі Беларусь найсьмерцельнейшым  месцам у сьвеце паміж 1941 і 1944 гадамі. Палова насельніцтва Савецкай Беларусі былі альбо забітыя альбо гвалтоўна перамешчаныя падчас Другой сусьветнай вайны: нічога падобнага нельга сказаць ні пра якую іншую эўрапэйскую крааіну.

Беларускія ўспаміны аб гэтым досьведзе, што культывуюцца цяпер дыктатарскім рэжымам, дапамагаюць растлумачыць падозраньні  да ініцыятываў, што сыходзяць з боку Захаду. Аднак заходнія еўрапейцы, як правіла, будуць зьдзіўленыя, даведаўшыся, што Беларусь была адначасова эпіцэнтрам эўрапейскіх масавых забойстваў і аперацыйнай базай антынацысцкіх партызанаў, якія сапраўды паўплывалі на перамогу саюзнікаў. Дзіўна, што такія краіны могуць быць цалкам выцесненыя з эўрапейскай памяці. Адсунутасьць Беларусі ад абмеркаваньня мінуўшчыны з'яўляецца дакладнай прыкметай розніцы паміж памяцьцю і гісторыяй



публікацыі

Previous post Next post
Up