Заўчора зь сябрам, наслухаўшыся NRM і адчуўшы прыліў патрыятызму схапілі мой бел-чырвона-белы сьцяг і ламануліся на вуліцу. Нічога асабістага, але, ўсёроўна, здаецца, мікрараён Васток такога яшчэ не бачыў. Скандавалі "Жыве Беларусь!", канечне. Атрымалі тры гудкі падтрымкі ад аўтааматараў (як ўсё ж прыемна!), нехта на "Волге" спыніўся й у грубай форме пытаўя, ці ведаем, што гэта за сьцяг. "Ведаем", - сьмела адказвалі мы (а хто не ведае, ну паглядзіце хоць тут
http://be.wikipedia.org/wiki/Бел-чырвона-белы_сьцяг). Малюнак завяршыў нейкі мент (пры форме, але ў цывільнай машыне), патрабаваў сьцяг прыбраць. Але, не вельмі, здаецца, ему хацелася з намі важдацца, таму хуценька кудысьці з'ехаў. Такія прыгоды.