Jun 13, 2006 00:13
Цікавае месца, гэты наш Берасцейскі "Савок". Здаецца, піўнуха з брудным фантанам зрабіліся галоўным месцам адпачынка гарадской моладзі. Не зразумейце няправільна - нічога супраць не маю, сам апошні час часцяком там бываю. Канечне, піва, яно ж таннейшае за сок, а пагуляць, напрыклад, у тэніс на нармальным корце будзе каштаваць ад 6 да 12 тысяч рублёў за гадзіну - што ж яшчэ рабіць болей чым небагатаму студэнцтву? Плюс амаль кожны дзень бясплатнае шоу: то нейкі дзіўны чэл на ровэры, то бабулька звар'яцелая моладзі байкі распавядае, і менты патрох туды-сюды ходзяць, адрэналіну дадаюць. Дзякуй чэлам з банджа (ці як гэтыя барабаны называюцца?), гэта да, гэта прыемна і цікава. Сябра казаў, зьбіраюцца Савецкую мадэрнізаваць, аркі нейкія... Паглядзім. Але ж, здаецца, гэта як (выбачайце) зламаны чэрэп грымаваць - адзін выгляд. Трэба мяняць ўладу. Такая вось выснова.