Касцёл у Расонах | Камунікат.org

Aug 03, 2020 14:21




У кожным беларускім рэгіёне ёсць свае сімвалы і знакі веры і пакут, якія прынесла краіне камуністычнае панаванне. У Расонскім краі такім сімвалам стаў знявечаны крыж ад касцёла ў вёсцы Гарбачэва, які быў зруйнаваны. Цяпер гэты крыж умураваны ў сцяну Расонскага касцёла.Кажа пробашч расонскага касцёла ксёндз Вячаслаў Барок: - Ёсць на сцяне знявечаны крыж, які перадалі жыхары Гарбачэва. Яны казалі, што гэты крыж з касцёла гарбачэўскага. Яго адкапалі ў 80-я гады, але ў сувязі з тым, што гэта яшчэ быў час атэізму, то гэты крыж схавалі зноў і толькі потым, калі ў 2005 годзе мы пачалі будаваць гэты касцёл, гэты крыж зноў адкапалі і перадалі нам.Расонскі касцёл знакаміты сваімі фрэскамі, якія выканаў мастак Уладзімір Кандрусевіч. На гэтых фрэсках акрамя кананічных хрысціянскіх сюжэтаў можна пабачы...

Болей

...
Previous post Next post
Up