некаторае назіранне ці нават самацэнны вывад пра дынаміку і ўнутраныя механізмы знаходжання (пребывания) гісторыкаў на абшары гістарыяграфіі.
П. Шупляк, калі агледзець (überblicken / Blick werfen) спіс ягоных публікацый на нашым нема ўпадабаным bsu.by, па-нямецку небагата надрукаваўася, але друкаваўся. і вось цікава. ягоная дысертацыя - нейкі шалёны вусціш пра работніцкі рух у Германіі. а нямецкія (адна дык нават і польская) публікацыі зусім пра іншае:
1. Problemy edukacji historycznei w szkolach wyzszych Republiki Bialorus. // Polska-Białoruś 1918-1945 Warszawa 1994.
2. Wahrnehmungen und Legenden: Das Bild von R.Hess in sowjetischen Publikationen// Petzold K., Weissbecker M. Rudolf Hess. Mann an Hitlers Seite. Leipzig, 1999.
3. Wiessrussland als Opfer. Besatzungzeit auf dem Gebiet der heutigen Republik Belarus//Tafer, Opfer, Helden. Berlin, 2008.
4. Der Weg zum Sieg. Deutsche Besatzungpolitik und antifaschistischer Widerstand auf dem Gebiet der heutigen Republik Belarus. Berlin, Junge Welt, 19 Juni 2008.
гэта пра тое, што мы можам гаварыць чужаніцам цікавага, вартага ўвагі ўвогуле, а што не можам - і ў канчатковым выніку, пра граніцу вытворчасці ведаў, г.зн. такую граніцу, да якой мы яшчэ ў стане ўзяць удзел у актуальнай вытворчасці гэтых ведаў (веды). і, гэта цалкам магчыма, вышэйпададзеная сітуацыя вычарпальна ілюструе працэс нашага немінучага паражэння ў выніку нашага самачыннага саўдзелу ў гэтай вытворчасці.
бо ў фантастычна пэўным там гаварыць пра сябе прасцей не толькі з прычыны большай набліжанасці да самога прадмету гаварэння (гэты фактар нібыта павінен дзейнічаць і ў нашым тут), але яшчэ і з прычыны іхнай дрымучай неабазнанасці ў гэтым прадмеце. вялікае поле для дзейнасці і штукарстваў.
у гэтым сэнсе яшчэ адна паказальная рэч, вось гэтая: Hansen, J. Belarussische Identitäts- und Geschichtskonstruktionen im öffentlichen Raum / J. Nansen // Nationen und ihre Selbstbilder. Postdiktatorische Gesellschaften in Europa. - Göttingen: Wallstein Verlag, 2008. - S. 233-252.