Apr 28, 2024 08:48
А на нашай лавачцы
Толькі і гаворкі што аб смерці
Хто і як паміраў
Анкалогія інсульт п'янка
А ў яе зямля сырая, цяжкая,
А ў нашай вёсцы пух
А бацюшка быў не ў гуморы
Спяшаўся а ў нас дык харошы
Стол у кафэ а ў нас дома
А магілка потым і правалілася
Толькі і глядзі
Каб не спыніўся побач хто малады
Не слухаў
Не слухай
Ідзі, дзетка, не трэба табе тут спыняцца
Глянь як начапурылася
Спадніца на вушах
Цяперашнія дзеўкі
Усе бессаромныя
Ідзі, ідзі, дачушка, і не думай азірнуцца
Вершы