Наста Кудасава

Mar 08, 2024 20:15

не хачу ні мора, ні літасці.
толькі б з гэтага болю выпаўзці.
нібы ўласная скура мне здрадзіла,
і па мясе раздзёртым градзіны
скачуць вусцішна, саламейна.
забяры мяне ў рай кялейны,
ласкай пекла маё прычашы,
каб - душа, і вакол - ні душы…

з кнігі "Маё невымаўля"

Вершы

Previous post Next post
Up