Feb 16, 2024 13:43
Яны рыхтуюцца да вайны.
У іх, мо, лішнія ёсць сыны,
Хлапцы, якіх трэба кудысь дзяваць,
Адправіць, прыкладам, ваяваць:
Заняць ім рукі, забіць ім рот
Зямлёю, куляй - “всё подойдёт”,
Накрыць сцягамі, прыдумаць спеў -
Пра тое, што “мог бы, но не успел”.
Там нараджаюць смелых мужчын,
Геройскі загіне там кожны сын,
І нават вораг нагне галаву,
З павагаю гледзячы у траву.
І па шляхах маіх пройдуць зноў
Цяжкія боты чужых сыноў,
Што не пашкадуюць маёй раллі,
Маіх лясоў і маёй зямлі.
І Свіцязяў столькі ў нас няма,
Каб кожны мой горад ад іх схаваць.
І колькі трываць нам, пакуль яны
Ізноў рыхтуюцца да вайны.
2018
вершы