(no subject)

Aug 10, 2021 09:16


Наста Кудасава

***
Тут кожны баіцца прызнацца, што страціў кагосьці,
што больш немагчыма без жаху ступаць па зямлі:
сасновыя шышкі трашчаць пад нагамі, як косці,
як берцы забойцаў, чарнеюць у травах камлі.
А ў небе - нябесныя сотні, нябесныя шэсці…
А з неба скрозь слёзы, абняўшы нябесны штурвал,
глядзіць ашалелы ад роспачы лётчык Акрэсцін:
“Усё
пазабыта.
Нікога
не
ўратаваў.”

стихи, Беларусь мая

Previous post Next post
Up