Пазаўчора 27 снежня ў Маскве машына збіла насмерць Волю Гудкову.
pacyfik, мы цябе вельмі любілі. Тваю непасрэднасьць, шырокую душэўную арганізацыю і непаўторнае пачуцьцё гумару :((((((((((((((((
17 чэрвеня 2011 Воля
пісала:
Калі ў немыслімым цемрашальстве таго, што завуць гісторыяй, патоне мая такая нікому па-сутнасці непатрэбная гаротніца-шыпшына, не заціснутая ў варожым коле, але вырачаная знікнуць у трохкутніку сталінскага ампіру, абарвецца яе карацейшае за маё жыццё, а людзі выйдуць святкаваць на Плошчы дурня сваю ад яе Свабоду, якая адзіная толькі і здольная была даць ім жыццёвасцвярджальную веду аб тым "за што ані работают, за што жэняцца у акцябрэ" і напоўніць іх кішэні прыемным драўляным цяжарам, я, хоць бы і не з вышыні вежы сабора парыжскай божай маці, а з піку сталінскай высоткі якой-небудзь з суседскіх сталіц раскрыю крылы, зраблю тры крокі акіну вокам ейныйя парэшткі і скажу:"Oh ! Tout ce que j'ai aimé!"