Кожны нармальны чалавек пасьля навіны, што ягоны суайчыньнік стаў першым эўрапейцам, якому далі прэстыжную міжнародную прэмію Джона Гамфры, узрадаваўся бы, як мінімум, як максімум - падняў бы келіх і сказаў: "Знай нашых!" Але ў Беларусі людзі настолькі суровы, што навучыліся толькі плакаць. Цешыцца не ўмеюць. Хіба што сваім уласным посьпехам.
1) Рашэньне аб тым, што Алеся Міхалевіча ўзнагароджваюць прэміяй Джона Гамфры канадцы прынялі ўлетку, а вылучэньне скончылася ў красавіку.
2) Прэміі нікому проста так на галаву не падаюць. На прэміі намінуюць. Намінацыя і лоббінг намінаванага кандыдата - гэта network. Ключавым тут зьяўляецца слова work. Гэта праца, якую трэба рабіць і якая ў большасьці выпадкаў няўдзячная, паколькі намінантаў - безьліч, а прэміі атрымліваюць адзінкі.
3) Усе нармальныя заходнія інстытуцыі і дзяржавы працуюць паводле працэдур, алгарытмаў і законаў. Ёсьць працэдуры намінацыі, селекцыі і атрыманьня прэміяў, але няма працэдураў пераадрэсацыі прэміі на карысьць свайго знаёмага ці суседа. Цэ мовэтон. Это вам не переходящее красное знамя.
4) Прэмію Джона Гамфры даюць за прамаваньне ідэялаў дэмакратычнага разьвіцьця і правоў чалавека. Адкуль перакананасьць, што яна замацавалася выключна за праваабаронцамі? Сярод папярэдніх атрымальнікаў прэміі вы пабачыце буддысцкага манаха, доктара медыцыны, каталіцкага сьвятара, грамадзкіх і праваабарончых актывістаў, палітыкаў, некалькіх палітычных вязьняў, пару журналістаў і т.д.
Алесь Міхалевіч у беларускім дэмакратычным руху, як мінімум, 15 год, так што чым-чым, а прамаваньнем дэмакратычных каштоўнасьцяў займаецца даўно. Тое, што канадцы далі яму прэмію хутчэй як былому кандыдату на пасаду прэзідэнта і палітычнаму вязьню, які ўздымае на захадзе праблему катаваньняў у Беларусі - гэта іх падыход. Калі праблему з катаваньнямі ў беларускіх турмах заўважылі нават канадцы - значыць няблага Міхалевіч яе прамуе. "По плодам их узнаете их.” (Матф.7:16)
5) Ад 19ага сьнежня 2010 і 21 красавіка 2011 - роўна чатыры месяцы. Але “фан-клюб” Алеся Бяляцкага не палічыў патрэбным вылучыць гэтага дастойнага праваабаронцу на ўзнагароду Джона Гамфры ні цягам гэтых чатырох месяцаў, ні раней, хаця ад 1988 году часу было больш, чым дастаткова. (Алесь Бяляцкі займаецца праваабарончай,як мінімум, з 1996 году, а прэмія існуе ад 1988 году).
6) Ёсьць меркаваньне, што ў Беларусі павагу і шанаваньне людзі здабываюць толькі, калі паміраюць, сядаюць у турму ці там праслаўляюць сваё імя за мяжой. Жывымі і здаровымі ў самой Беларусі "они никому не интересны". Велічыню асобы Алеся Бяляцкага ўсе раптам ўзгадалі толькі тады, калі яго кінулі за краты. Раней працу Бяляцкага хутчэй цанілі Вацлаў Гавэл і FIDH, чым закамплексаваная беларуская інцілігенцыя. Далі бы Бяляцкаму паўгады таму прэмію тыпу Сахарава, тутэйшая грамацкасьць сьліною бы задушылася: “аяйяй, у нас тут палітвязьні па турмах сядзяць, а гэтыя канадскія/бруссэльскія/амерыканскія (нужное подчеркнуть) жлабы пра герояў забылі. Узнагародзілі панімаіш “нжошніка Бяляцкага, у каторага ў кожным банку па рахунку”.
Усе помнілі і цанілі Казуліна і Клімава, калі тыя гнілі ў турме. А цяпер Казулін і Клімаў нікаму на фіг не ўпалі! Хто іх куды намінуе? Хто іх куды запрашае? Хто ў іх бярэ інтэрв'ю? Далі бы цяпер Клімаву прэмію Джона Гамфры, і шаноўная грамада тожа бы дзівілася: "Як жа так? Клімаву? Прэмію? А ў нас жа Бяляцкі сядзіць?!"
Калі б Дар'і Каткоўскай уручылі міжнародную ўзнагароду за арганізацыю спантаннай прававой і матэрыяльнай падтрымкі палітвязьням пасьля 19ага на сядзібе БНФ, не думаю, што яна бы ад сваёй прэміі адмовілася таму, што яе не далі Бяляцкаму. Не сьмяшыце мае тапкі.
А пра тое, як Таня-Таня ў рамках салідарнасьці перадала бы 25 тысяч прэміяльных братам-змагарам у Беларусь, я думаю, можна пачынаць гіфкі на ўпячку маляваць.
7) Няхай бы Статкевічу далі швецкія сацыял-дэмакраты якую ўзнагароду, а Рымашэўскаму - нямецкія хадэкі, а Кастусёву - брытанскія кансерватары. Оно вам мешает? Людзей, якія лічаць, што беларускім палітыкам трэба адмаўляцца ад прэмій тыпу Джона Гамфры і курса лекцый (і сустрэч) з канадскімі студэнтамі (і палітыкамі), падчас якіх можна будзе распавесьці “тупым канадцам” пра Беларусь, я лічу "
карыснымі ідыётамі". Мысьліць ў нацыянальных катэгорыях гэтая грамада так і не навучылася, негледзячы на татуіроўкі з пагоняй на плячах і дыплёмныя працы, прысьвечаныя Беларусі.
У якасьці падсумаваньня - Top3 самых-самых камэнтароў да тэмы:
Бронзавы медаль:
Andrej Strizhak:
Почему же неожиданно, тема канадцев в полной степени раскрыта в мультсериале South Park.
Ваш сарказм понятен, но тема канадцев, дорогой Андрей, в полной степени раскрыта в индексе уровня жизни, в котором канадцы занимают второе место в мире и в индексе уровня человеческого развития (шестое место в мире). Когда вы хотя бы в top20, как американцы, со своими сотаварищами попадёте, тогда ваши аналогии с South Park-ом станут смешны.
Срэбра:
Tatsiana Snitko:
"Я не думаю, што Міхалевічу настолькі няма чаго есьці, каб падбіраць любую прэмію"
А я думаю, што ў гэтага чалавека ёсьць жонка і двое дзяцей, каторыя засталіся ў Беларусі і каторых трэба карміць, і пэўныя фінансавыя пытаньні, зьвязаныя з самастойным фінансаваньнем прэзідэнцкай кампаніі 2010 г. Сачыце за сваімі кішэнямі спадарыня Снітко, а Міхалевіч як-небудзь будзе сачыць за сваімі. Блаженны плачущие, ибо они утешатся.
Ну і золотой дождь белорусских интернетов:
Tatsiana Elavaya:
"Акрамя беларускага кейсу за мінулы год у свеце адбылося столькі ўсяго, звязанага з "вобласцю правоў чалавека", што стаўка журы на Міхалевіча і на Беларусь як такую, можа быць, далёка не самы "справядлівы" варыянт. дастаткова ўзгадаць на падзеі ў Паўночнай Афрыцы, Сірыі і г.д."
Такую благоглупость я даже комментировать боюсь. Дайце прэмію нанайцам, эфіопам, хоць цару Гароху - толькі не беларусам. Справедлівасьць ілі сьмерць! Дарагая Таня, я вам адкрою вялікую таямніцу. Калі паглядзець на "вобласьць правоў чалавека", то нобелеўская стаўка на Алеся Бяляцкага таксама "далёка не самы справядлівы варыянт". У Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і Акеаніі знойдуцца нашмат больш дастойныя кандыдаты. У такіх дысцыплінах як "галіна правоў чалавека" ўвогуле прэміі раздаюцца паводле двух прынцыпаў: "якому рэгіёну мы даўно не давалі?" і "хто ў нас тут лепей за ўсё піярыцца?". А калі так, то вашыя камэнтары - гэта пусты гон на чалавека, каторага вы проста не любіце. Давайце так і казаць, а не, як левакі з камуністычнай Грэцыіі, хавацца пад шырмамі "справядлівасьці" і заботы о людях".