Мая апэрацыя на пазваночнік

Jul 22, 2011 22:50

Сябры, мая апэрацыя ў варшаўскай клініцы на пазваночнік прайшла пасьпяхова. Вядома, цягам гэтых некалькіх дзён я перажыў міні-пекла з цэлым букетам пасьляапэрацыйных наступствам, але сёньня ў мяне выбітны дзень: я нарэшце змог сесьці і нават зрабіў пры дапамозе сьпецыяльнага артапедычнага прыстасаваньня некалькіх крокаў. Раніцай таксама зьнялі "патэнт", які абсарбуе кроў з пазваночнай раны. 15-сентыметровы разрэз застанецца мне на памяць на ўсё жыцьцё, але я сябе супакойваю тым. што шрамы мужчынаў упрыгожваюць ) Пазваночнік пакуль яшчэ баліць, але пры дапамозе абязбольных кропельніц, уколаў і таблетак неяк сабе даю рады. Сябры, дзякуй вялізны за падтрымку! За ўсе вашыя лісты, смскі, тэлефанаваньні і візіты. У Беларусі і Польшчы жывуць цудоўныя людзі!
Previous post Next post
Up