Epic Win

Jun 08, 2011 15:29

Пасьля акцыі "Стоп Бензын" у Папыколі рэальна здалі нэрвы і сёньня высьвятлілася, што аказваецца: "Лукашэнка загадаў ад заўтра знізіць цэны на бензін"

А ведаеце што, па ходу ўчора беларусы вынайшлі добры спосаб на пачатак масавых пратэстаў у краіне - аўтамабільны. Пратэставаць на аўто можна й супраць дэфіцыту цукру ці солі, на падвышэньні коштаў на бензін ніхто не казаў абмяжоўвацца. Аўтамабіль - гэта заўжды і зручней, і сур'ёзьней, чым пратэст пешаходаў. Па-першае, што аўтакалонне могуць зрабіць "касманаўты" і аўтазакі? Калі зрабілася "цікава", ты зачыніўся ўнутры і сядзіш. Танкамі душыць? Вадамётамі? Біць шкло? Пераварочваць машыны? Усё гэта фантастыка. А па-другое, на выпадак "крывавага чацьверу", у цябе заўжды ёсьць гіпатэтычная магчымасьць абароны - "педаль газу". Гэта і сродак абароны, і сродак руху. Як бы ні было, але "наш друг - грузавік".
Previous post Next post
Up