Людзям, якія за яго галасавалі, сорамна за свой выбар не будзе ніколі

Jan 04, 2011 17:44

Міхалевіча не выпусьцілі пад падпіску. Скарга ягонага адваката вярнулася бумерангам. Алеся пакідаюць за кратамі на 2-4 месяцы, да моманту вынясеньня прысуду, пакуль цягнецца "следства". Алесь трымаецца, і я ведаю, што ён не зламаецца.


На гэтых выбарах я дапамагаў яму па 3 прычынах:

I) Міхалевіч адзін зь немногіх беларускіх палітыкаў, якія ўмеюць трымаць удар
і весьці сваю гульню.
II) Ёе слухае і цэніць сваіх людзей.
III) Хоць Алесю пакуль бракуе досьведу публічных выступаў, Міхалевіч у беларускую палітыку прыйшоў усур'ёз і надоўга.

Белорусовцев немножечко расстраивает, што "канструктыўны" Міхалевіч не захацеў дзейнічаць па не сваіх правілах і мае цьвёрды намер выпрыгнуць з "акварыўму", які ўлады зьляпілі для беларускіх дэмакратаў.

Для Сістэмы палітык Міхалевіч небясьпечны. Каго нельга прадказаць, тым нельга кіраваць.
Previous post Next post
Up