З лістоў да каханага

Aug 28, 2012 17:07

***
Павольна крочылі хлапец з дзяўчынаю,
І вырай бачыўся ім блізкаю хадой.
"Я пакахала цябе ў цемры ліпеньскай,
Але чаму у снах не паказаў далонь?
Бо бачыла абрысы твараў зданевых,
А потым рукі нашых немаўлят...
І вочы бацькавы нагадвалі
Зялёныя агеньчыкі... свят-свят.
Ці ты прысніўся мне, не ведаю,
Але ў думках заўжды я з табой,
Давай хутчэй пакрочым у сад эдэмавы,
Ты паспяшайся, бо там наш спакой".
Устала сонца, месяц над вадою
Спяшаўся ў свой ціхі лунны свет.
Ішлі мы разам дробнаю хадою -
Ты, побач я і маленькі анёл.
                                    К.Л. 26.8.2012

***
Рачулка ёсць у межах Беларусі.
У ёй вада студзёная бы лёд.
Галёкаюць там птушкі з хаты-неба,
І чую я іх звонкі голас тут.
А дзе я? На вясёлцы. Як іначай?
Чаму? Бо неба вольнае для усіх.
Глянь вокам - зауважым мяне раптам.
Свячу люстэркам - усміхніся ж ты.
                                      К.Л. 6.8.2012

***
На выспе купальскай я шукала твой дух,
Гукала з багамі душу з небыцця,
І у лістоце папараці знайшла слімака,
Які нёс вестачку ад цябе.
Мілы, ты мяне выратаваў ад віра забыцця.
Каханы, трымай мой дух.
                                       К.Л. 30.7.2012

***
Арабінавая галіна наўпрост ля вакна
Чула гоман з кватэры і шоргаты.
Пела песню зямля перахросную ім,
Запрашаючы бусла ў госцечкі.
Хлопец з годнай чупрынай сядзеў ля вакна,
Ды цыгарку запальваў зацята так,
Думкі былі з спакоем,
Бо спала Яна ў засценках
Хлапечага сэрцайка.
"Ты, рабіна, гарцуй,
Чырвань пляскай мне ў твар,
Закаханым любоў афарбоўвай.
Бо рашыў Бог у далечыні,
А сакрэт свой не ўвесь распавёў мне".
Дрэва шчолкнула ў вышыні,
Чула песню бо іншага сэрцайка,
Тое слухала ўсё, і гарталася,
Бо кахала пяшчотна хлапца.
                                        К.Л. 28.8.2012

К.Лабецкая, А.Рыгоравіч, рыфма

Previous post Next post
Up