Прымус

Jan 08, 2011 19:49

Прымушаю сябе нарэшце пачаць рыхтавацца да іспыту, які будзе ў панядзелак.  Здаецца, цэлы дзень сяджу за кампутарам, раздрукавала спіс пытанняў, але і гэта не дапамагае. Адмыслова стаўлю Алену Ваенгу - хочацца як мага больш пачуць яе песень. Дакладна ведаю, што сёння ўвечары пагляджу фільм "Я остаюсь" з Андрэем Краско.
На душы так спакойна і адзінока. Пераглядзела фатаздымкі з Гукання вясны і Жаніцьбы Цярэшкі. Настальгую. І слухаю Ваенгу.
Знаёмая спытала, што мне ў ёй падабаецца. Напэўна добрыя тэксты. прыемны тэмбр голасу, артыстычнасць і натуральнасць (мяркую па канцэрце "Белая птица"). Прачытала, што  спявачка адназначна не можа вызначыць свой стыль. Гэта і рускія рамансы, і шансон, і фолк-рок. Мне Алена нагадвае трохі Пелагею.
Уключыла ТБ, каб удакладніць а якой гадзіне будзе апошні фільм з Краско. А па БТ "Навагодняя ноч"... Колькі гэта можна паказваць. Такое ўражанне, што нехта атрымлівае задавальненне ад паўтарэння  гэтых папсовых песень.

настрой, іспыт, музыка, фільм

Previous post Next post
Up