![](http://pics.livejournal.com/kate_labetskaya/pic/00006w8r/s640x480)
Паважаныя сябры-мінчане!
Хутка ў самую працяглую снежаньскую ноч пойдуць калядоўшчыкі з песнямі, танцамі і гульнямі народ весяліць, Сонца ўслаўляць!
З 23 НА 24 СНЕЖНЯ сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў Мінску арганізоўваюць традыцыйнае святкаванне Калядаў.
КАЛІ ВЫ ХОЧАЦЕ ЗАПРАСІЦЬ КАЛЯДОЎШЧЫКАЎ ДА СЯБЕ Ў ГОСЦІ, пакідайце ў каментарах,у прыватных паведамленнях ці па пошце razgovorka (смоўж) gmail.com сваё імя, прозвішча, кантактны тэлефон, поўны адрас (раён горада, вуліца, дом, кватэра).
КОЛЬКАСЦЬ МЕСЦАЎ АБМЕЖАВАНА - паспяшайцеся!