Восень

Sep 05, 2011 14:30

Верасень распачаўся вельмі пазітыўна. Трэцяга чысла ездзіла на этна-фэст "Камяніца". Амаль дзесяць гадзін бадзёрылася і шчаслівілася разам са знаёмымі. Пабачыла Надзю, якая на год з'язджала ў ЗША. Пагаварылі з ёй па душах. Пазнаёмілася з яе маці - адкрытым і пазітыўным чалавекам. Абмяркоўвалі з Надзей ўсё, што прыходзіла ў галаву. Смяяліся. Дзяліліся. Марылі. Танчылі. Асабліва драйвова было падчас выступаў гурту  OSIMIRA і ўкраінскага дзіджэя O'SKRYPKA (Алег Скрыпка фронтмэн гурту "Воплі Відоплясова"). Магчыма, другі раз у жыцці я так актыўна адпачывала на дыскатэцы. У нас было невялічкае сяброўкае кола з шаршатачнікаў ды й яшчэ вясёлых людзей. Выцягвалі адзін аднаго ў цэнтр кола  - і выконвалі свае "сольныя" нумары.  Звычайны бум-бумс я не люблю, але этна-матывы і сучасная рытміка зрабілі сваё. Ва ўсё горла крычала-пела "Там на горі", што ўжо апасля канцэрту, калі йшлі да шашы, Надзя сказала, што нашыя галасы зараз падобны на пракураныя ці прапітыя.
На фэсце сустрэла сваю магчымую калегу. Праходзіла суразмоўе ў адной кампаніі - дык дзяўчына там працуе піяр-мэнэджарам.
Працягваю шукаць працу. Але не страчваю надзею на добры зыход гэтага майго цяперашняга плану :)
А яшчэ прыглядаюся да хлапцоў. Незабарам адбылася адна сустрэча, якая трохі паўплывала на мяне. Але пакуль не ведаю, ці будзе нейкі працяг. Я пазнаёмілася (магчыма, упершыню) з чалавекам, які падаўся мне даволі моцнай асобай. Адукаваны, мэтанакіраваны, сціплы і ў той жа час хлопец, які ўжо спазнаў жыццё, можа даць рады. Крок да знаёмства зрабіла першай я. Падчас рандэву я не думала, пра што далей будзем гаварыць. Бяседа лілася сама па сябе. Хаця знешне хлапец напачатку мне падаўся не надта сімпатычным, але потым я зрабіла для сябе выснову аб яго ўнутранай прыгажосці. Цяпер я чакаю ад яго якіх-небудзь крокаў. Хаця б званка. Але, можа, я не спадабалася яму? Карацей, час пакажа.

жыццё, думкі, восень, фэст

Previous post Next post
Up