Свята ў нас пачалося яшчэ на тым тыдні. Разам з бацькамі я ездзіла выбіраць абедзенны стол у зал. Вырашылі пашукаць драўляны гарнітур у колер нашай маладзечнамебельскай сценцы. У краме даведаліся, што называецца гэты колер "мядовы дуб". Такое смачнае адценне! Але ў салоне не было гарнітура ў гэты колер. Але... у краме нам яшчэ (ужо не памятаю чаму) параілі звярнуць увагу на стол ванільнага колеру з пліткай на сталешніцы. Ён быў раздвіжны. Але бацькоў бянтэжыў яго памер. "Вельмі вялікі", - зазначыў тата: "Дый колер нам у зал не падыходзіць". У зал вядома ж не, але ў кухню самае то. У гэты ж дзень мы купілі гарнітур "Архідэя", праз тыдзень, аккурат на восьмае сакавіка, той ванільны стол у кухню. Зараз такое задавальненне гатаваць за ім.
У панядзелак пачаўся пост. У гэтым годзе я вырашыла вытрымаць яго. У нядзелю дала бацьку спіс прадуктаў, якіх нам хопіць, можа, на два тыдні. Пасля "Кароны" ён прыйшоў дадому ўзбуджаны: "Мяса не пакупаў, а грошай нават больш патраціў". Вось такія зараз кошты на садавіну-гародніну, кожнае кіло амаль па дзесяць тысяч. На сухафрукты (прынамсі на курагу) наогул завоблачна - 37 з нечым тысяч. Але што рабіць - есці ж нешта трэба. Мне раілі паспрабаваць сою. Купіла, зварыла - атрымалася нешта падобнае на мачалку. Фе.
Учора хадзілі на "Любовь-морковь-3". Пасля фільма набылі хлеба і паехалі качак карміць у Парк Горкага. У іншых месцах паўсюль быў лёд і птушак не было відаць. Што ж вясна прыйшла, але пакуль у ледзяных чаравічках. Агу, Вясна, агу, Красна! Сонейка цёплае, але пакуль ветрык халодны. Надакучыў снег, брудны і салёны, хочацца зеляніны і цеплыні. Агу-агу!
Гуканне вясны 2009. Строчыцы. Як раз на танцах і снег пачаўся.
Click to view
А гэта я знайшла відэа з танцаў на палянцы :) Нажаль карчоў ужо не будзе больш там.
Click to view