10 інструкцый да жыцця

Aug 03, 2014 22:45


1. Ты атрымаеш цела. Яно можа табе падабацца ці не падабацца, але гэта адзінае, што дакладна будзе ў тваім распараджэнні да канца тваіх дзён.

2. Табе прыйдзецца вучыцца ў школе пад назвай Жыццё на Планеце Зямля. Кожны чалавек і кожная падзея - твой Універсальны Настаўнік.

3. Не існуе памылак, толькі ўрокі. Няўдачы - неад'емная частка поспеху. Ахвяраў няма - толькі вучні і Настаўнікі на розных узроўнях.

4. Урок будзе паўтарацца ў разнастайных формах, пакуль не будзе засвоены цалкам. Калі не засвоіш лёгкія ўрокі - яны стануць цяжэй. Калі засвоіш - пяройдзеш да наступнага ўрока.

5. Знешнія праблемы - дакладнае адлюстраванне твайго ўнутранага стану. Калі зменіш свой ​​унутраны свет - знешні свет таксама зменіцца для цябе. Боль - гэта спосаб, які Бог выкарыстоўвае, каб прыцягнуць тваю ўвагу.

6. Ты зразумееш, што ўрок засвоены, калі твае паводзіны зменяцца. Мудрасць дасягаецца практыкай. Трошкі нечага лепш, чым шмат нічога.

7. Няма месца лепшага, чым тут. Там зусім не лепш, чым тут. Калі тваё там стане тут, ты атрымаеш іншае там, якое зноў будзе здавацца лепш, чым тут.

8. Іншыя - усяго толькі тваё адлюстраванне. Ты не можаш любіць ці ненавідзець тое, што ёсць у іншых, калі гэта не адлюстроўвае тваіх уласных якасцяў.

9. Жыццё майструе раму, а карціну пішаш ты. Калі ты не возьмеш адказнасць за напісанне карціны, то за цябе яе напішуць іншыя.

10. Ты будзеш мець усё, што захочаш. Ты падсвядома дакладна вызначыш, колькі энергіі на што выдаткаваць і якіх людзей прыцягнуць да сябе; такім чынам, адзіна правільны спосаб вызначыць, чаго ты хочаш - гэта паглядзець на тое, што ты ўжо маеш.
Previous post Next post
Up