![](http://www.rezeptsport.ru/news/data/upimages/22-08-09_9.jpg)
На Параалімпійскіх гульнях у Сіэтле дзевяць удзельнікаў забегу на 100 метраў, усе з фізічнымі або разумовымі недахопамі, выйшлі на дыстанцыю. Пасля стартавага сігналу ўсе пабеглі, не з аднолькавай хуткасцю, але з аднолькавым жаданнем паказаць свой лепшы вынік, скончыць дыстанцыю і выйграць. Усе, акрамя аднаго юнака, які спатыкнуўся, упаў на дарожцы і заплакаў.
Іншыя восем удзельнікаў пачулі плач, замарудзілі бег, азірнуліся назад і, не змаўляючыся, развярнуліся і пайшлі да ўпалага. Адна дзяўчына з сіндромам Дауна дапамагла юнаку падняцца, пацалавала і сказала: "Усё хутка зажыве".
І ўдзевяцёх, узяўшыся за рукі, яны вярнуліся на зыходную лінію.
Увесь стадыён устаў і пляскаў некалькі хвілін. Можа, у атлетаў і былі разумовыя недахопы, але яны дакладна не мелі недахопу ў спагадлівасці і спачуванні.
Гэтыя спартсмены паказалі ўсяму свету, што быць адзінокім пераможцам не галоўнае ў жыцці, а галоўнае - дапамагчы іншым перамагчы, нават калі гэта азначае запаволіць крок і змяніць кірунак.