(no subject)

Jan 30, 2012 16:51


Цэнтр Этнакасмалогіі “KRYUJA” у асобе аднаго з заснавальнікаў Цэнтра Тодара Кашкурэвіча мае выступіць з наступнай ПУБЛІЧНАЙ ЗАЯВАЙ.

ЦЭК “КРЫЎЯ” на працягу больш за дваццаць гадоў працаваў у галіне даследвання традыцыйнай культуры, міфалогіі, рэлігіязнаўства,этнаграфіі, фальклору і інш, удзельнічаў у стварэнні шэрагу праектаў у сферы адраджэння етнічных каранёў у музыцы, візуальнай культуры, традыяналісцкага філасоўскага мыслення, у пастаноўцы і вырашэнні пытанняў этнічнага паходжання беларускага народа (у балцкай перспектыве), працаваў у накірунку стварэння новых актуальных ідэалагічных парадыгмаў беларускага грамадзтва, фарміравання адметнага сваеасаблівага стылю, які грунтуецца на дахрысціянскіх і традыцыйных фактах…

ЦЭК заўсёды і прынцыпова стаяў на пазіцыях суверэннасці і незалежнасці  Рэспублікі Беларусь і з боку Усходу і Захаду. За Дыктатуру традыцыі, маралі, рэлігійнасці, высокага стылю, арыстакратычных прынцыпаў…

Відавочныя поспехі  ў дасягненні пастаўленых мэтах…

Нажаль нягэдак, як ўяўляецца стэрыльна і чыста ў задуме.

ЗДРАДА падкрадаецца схавана і непрыкметна.

Яна заўсёды пускае карані ў людзкіх слабасцях, комплексах, жыццёвых складанасцях.

…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………

“Русь і Крыўя”, тэкст напісаны ў межах праекту “Цытадэль” Аляксеем Дзэрмантам і Ягорам Чурылавым ставіць чальца ЦЭК”КРЫЎЯ” А. Дзерманта  па-за межамі ідэалагічных установак ЦЕК.

Русь, Расія, няўцямныя Барэальныя Імперыі  НІКОЛІ не былі  і  не будуць ў падмурках крыўскай ідэалагічнай мадэлі. Усе спробы ўпісаць “КРЫЎЮ” ў расійскія геапалітычныя схемы ЦЭК успрымаюцца, як варожыя і здрадніцкія.

КРЫЎЯ заўсёды была полюсам, сакральным цэнтрам індаеўрапейцаў,балтаў, якім так злачынна распарадзілася Расія.

Забыць “все былые обіды”? А можа быць недаравальныя злачынствы?(палова знішчанага беларускага насельніцтва ў 17 ст., вынішчэнне усходнім суседам на працягу 400 гадоў 1000-ў простых людзей, мяшчанаў, арыстакратыі, гарадоў, святыняў, дзяржавы …) і паляцець у Космас на Марс  усім белнародам разам з Я.Ч.?

НЕ - гэта не смешна. Смутна.

А.Дзермант так высока ўзняўся на Крыўскія вышыні і - так глыбока затаптаў сябе ў гразь.

Дзякуй вялікі калегу за перажытыя разам годы супольнай працы, смуткуем за ягоныя слабасці і здраду… Але!

“КРЫЎЯ” застаецца,

служыць ІДЭІ,

а гарматы  мусяць страляць трапна.

У сувязі з дзейнасцю чальца Цэнтра Аляксея Дзерманта ў межах праекта “ЦЫТАДЭЛЬ”, якая пярэчыць падставовым устаноўкам і ідэям ЦЭК, парушэнне этычных і ідэалагічных прынцыпаў ЦЭК”Крыўя” не бачыць магчымым працяг дзейнасці Аляксея Дзэрманта ад асобы Цэнтра.  Таксама забараняецца выкарыстанне сімволікі Цэнтра (знак і лагатып Крыўі, альманаха “DRUVIS”, графічныя інтэрпрэтацыі арнаментальных знакаў, гербу “Пагоні” у графічнай інтэрпрэтацыі Т.К, візуальных шэрагаў выкарыстаных у альманаху, славесных сімвалаў (Крыўя, Крывец, Друва, Друвінг і інш.), як інтэлектуальнага набытку ЦЭК.

Мяркуецца часовае прыкрыццё сайта Крыўі з далейшым рэбрэндзінгам.

Альманах ЦЭК “Крыўя” “DRYVIS” працягне сваё існаванне ў змененым рэдакцыйным складзе.

Заява будзе распаўсюджаная сярод калегаў і аднадумцаў у Беларусі і Прыбалтыцы.

Цэнтр Этнакасмалогіі “KRYUJA”

Next post
Up